2010-09-21 12:23:44

«Атакі на Ратцынгера». Андрэа Тарнэллі аб місіі Бэнэдыкта ХVI


RealAudioMP3 «Атакі на Ратцынгера», — так інфармацыйнае агенцтва Zenit назвала інтэрв’ю з журналістам Андрэа Тарнэллі, вядомым італьянскім ватыканістам.

Папа Бэнэдыкт ХVI часта знаходзіцца ў цэнтры крытыкі з прычыны таго, што рашуча пацвярджае навучанне Касцёла ў кантэксце біяэтыкі і сацыяльнай справядлівасці.

Тарнэллі кажа, што ёсць некаторыя агульныя рысы паміж Папамі апошняга стагоддзя, але, напрыклад, нападкі на Пія ХІІ пачаліся пасля яго смерці, таму гэта зусім іншае. Затое нападкі на Паўла VI былі жорсткімі, нават унутры Касцёла. З сапраўды разбуральнай сілай яны абвергліся на Пантыфіка пасля таго, як ён напісаў энцыкліку «Humanae vitae» у 1968 годзе.

Сёння мы знаходзімся перад фактам стварэння адмоўнага вобразу Бэнэдыкта ХVI, таму што Святы Айцец прадстаўляецца як антылібэрал, антыдэмакрат і праціўнік новага. Гэта, на жаль, фронт, які з’явіўся ў сродках масавай інфармацыі. З іншага боку, папа Бэнэдыкт ХVI сустракае людзей і людзі, калі бачаць яго, слухаюць яго словы, разумеюць, што вобраз, створаны СМІ, не адпавядае рэчаіснасці. Так, напрыклад, адбылося падчас апошняга замежнага візіту Папы — у Вялікабрытанію.







All the contents on this site are copyrighted ©.