2010-09-20 14:28:40

Моцнае рэха візіту Святога Айца ў Вялікабрытанію


RealAudioMP3 Учора скончыўся візіт Бэнэдыкта XVI на Брытанскія Астравы, але ўсё больш моцным становіцца яго рэха.

Так публіцыст выдання «La Stampa» Жан Энрыка Русконі сцвярджае «Мас-медыяльны поспех» візіту Святога Айца. І гэта толькі адзін аспект гэтай паездкі. Па словах аўтара выдання, «пад эмоцыямі Ратцынгера і яго „прастатой“ крыецца суровы тэолаг».

«Суровы ў ацэнцы секулярызаванага Захаду, які не ўдаецца ацаліць, нагадваючы аб пагрозах з боку ісламу або кажучы аб рэлігіі як сімвале адметнасці, як многія хацелі б. У яго ж сэрцы ляжаць дактрынальныя праблемы рэлігіі», — піша Русконі. Гэтаму, дадае аўтар, служыць і «стратэгія збліжэння з адной з „адлучаных“ Цэркваў, якія з дагматычнага пункту гледжання яшчэ моцныя, як Англіканская Царква».

Па словах публіцыста, англіканская «душпастырская практыка (святарства жанчын, дабравольнасць цэлібату) і маральная дактрына (гомасексуальныя саюзы) не сустракаюць згоду з боку Рыма».

У сваю чаргу, англіканскі біскуп Крыстофер Хіл лічыць, што візіт Бэнэдыкта XVI прынясе карысць Вялікабрытаніі. На Яго думку ў краіне зашмат цынізму, што негатыўна адлюстроўваецца на веры брытанцаў. Папа паспрабаваў спыніць гэту тэндэнцыю, кажучы, что сувязь паміж верай і розумам стварае падставу грамадскага жыцця.







All the contents on this site are copyrighted ©.