2010-09-20 15:32:53

У Вене пачалося пасяджэнне Камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Рыма-каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой


RealAudioMP3 Сёння ў Вене распачало працу ХІІ Пленарнае пасяджэнне Камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Рыма-каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой. 30 экспераў з Усходу і Захаду прымуць удзел у гэтым мерапрыемстве, якое праходзіць у венскім Кардынал-Кёнінг-хаус. Кардынал Венскі Крыстаф Шонбарн і праваслаўны Мітрапаліт Венскі і Аўстрыйскі Стаікос чакаюць ад канферэнцыі канкрэтных крокаў наперад у адносінах паміж дзвюма Цэрквамі.

Пазіцыя Папы ў першыя вякі хрысціянства — такою будзе тэма сёлетняга закрытага пасяджэння. Каталіцкі Касцёл і Праваслаўная Царква на самой справе маюць падобнае становішча, якое заключаецца ў тым, што Рым напачатку займаў першую пазіцыю, а Біскуп Рыма быў першым сярод Патрыярхаў. Рознагалоссі ж узнікаюць у іншым пытанні: чым з’яўляўся прымат Папы на пачатку гісторыі хрысціянства і якія правы даваў Біскупу Рыма.

Каталіцкую дэлегацыю узначальвае кардынал Каспер, былы старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. У складзе дэлегацыі таксама кардынал Шонбарн і старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству арцыбіскуп Курт Кох.

На чале дэлегацыі Праваслаўнай Царквы стаіць Мітрапаліт Іоаніс з Пергамону, які належыць да Канстантынопальскага Патрыярхату.







All the contents on this site are copyrighted ©.