2010-09-19 15:26:07

“Сэрца гаворыць да сэрца”. Святы Айцец беатыфікаваў кардынала Ньюмана (поўны тэкст гаміліі)


У чацвёрты, апошні, дзень свайго візіту Папа накіраваўся ў Бірмінгем.

Верталёт са Святым Айцом адляцеў з парку Уімблдон у Лондане ў 8.30 паводле мясцовага часу і праз гадзіну прызямліўся ў аэрапорце Бірмінгема. Перад адлётам Бэнэдыкт XVI развітаўся з персаналам нунцыятуры ў Лондане, якая стала яго “домам” падчас візіту ў Аб’яднанае каралеўства.

У 10.00 гадзін мясцовага часу ў Кофтанпарку распачалася святая Імша спалучаная з беатыфікацыяй кардынала Джона Генры Ньюмана, якую ўзначаліў Святы Айцец.

Набажэнства адбывалася пры ўдзеле 60 тысяч вернікаў у сімвалічным месцы, недалёка ад дому, дзе памёр благаслаўлёны кардынал Ньюман. Падчас Эўхарыстыі Папа звярнуўся да сабраных са сваёй гаміліяй:

“Дарагія браты і сёстры!

Гэтая нядзеля – важны момант у жыцці брытанскага народа, як дзень ўспаміну 70 гадавіны “Бітвы за Брытанію”. Для мяне, які жыў і пакутаваў доўгія змрочныя дні нацысцкага рэжыму ў Германіі, гэта штосці глыбока хвалююча быць тут вамі з гэтай нагоды і ўзгадваць колькі вашых суайчыннікаў аддало сваё жыццё, адважна супрацьстаўляючыся злым сілам гэтай памылковай ідэалогіі. Думаю асаблівым чынам пра горад Кэвентры, які ляжыць непадалёк адсюль, і якому прыйшлося перажыць ў 1940 годзе цяжкія бамбадзіроўкі, ў часе якіх загінула шмат людзей. Семдзесят гадоў пасля гэтага мы з сорамам і жахам успамінаем ахвяраў і знішчэнні, якія вайна прыносіць з сабой і мы зноў пацвярджаем нашу рашучасць працаваць на карысць міру і прымірэння ў любым месцы, дзе ўзнікае пагроза канфлікту. Але ёсць іншыя, больш радасныя прычыны, чаму сённяшні дзень святочны для Вялікабрытаніі, для гарадоў Мідлэндс і Бірмінгем. Гэта дзень, калі кардынал Джон Генры Нюман выносіцца да хвалы алтароў і абвяшчаецца бласлаўлёным.

Я аддаю пашану ўсім тым, хто так інтэнсіўна працаваў на працягу многіх гадоў, каб давесці да канца бэатыфікацыйны працэс кардынала Ньюмана. Вітаю тых, хто прыбыў сюды з усёй Вялікабрытаніі, Ірландыі і іншых краін. Дзякую вам за вашу прысутнасць на гэтай цэлебрацыі, падчас якой мы аддаем пашану і хвалу Богу за гераічныя цноты гэтага святога Англіі.”,- сказаў Папа.

Вялікабрытанія мае вялікую традыцыю мучанікаў, адважнае сведчанне якіх падтрымлівала і натхняла на працягу многіх стагодзяў мясцовых католікаў. Аднак справядліва і пераканаўча тое, што мы сёння прызналі святасць сведка веры, сына гэтага народа, які хаця і не праліў крыві за Пана, аднак даў красамоўнае сведчанне веры ў Яго на працягу свайго доўгага жыцця, прысвечанага святарскай паслузе, асабліва ў прапаведванні, навучанні і пісменніцтве. Кардынал Ньюман годны заняць месца ў доўгім спісе святых гэтых астравоў, сярод якіх ёсць святы Беда, святая Хільда, святы Эльрэдо, благаслаўлёны Дунс Скот і іншыя. У благаслаўлёным Джоне Генры гэтая традыцыя высакароднага навучання, глыбокай чалавечай мудрасці і глыбокая любоў да Пана дала багатыя плёны, як знак пастаяннай прысутнасці Святога Духа ў глыбіні сэрца Божага Народу. Дэвіз кардынала Нюмана “Сэрца гаворыць да сэрца” дазваляе нам пранікнуць ў яго разуменне хрысціянскага жыцця як заклік да святасці, якая перажываецца як глыбокае жаданне чалавечага сэрца ўстуцпіць ў цесную сувязь з Сэрцам Бога.

Сённяшнее нядзельнае Евангелле кажа нам, што ніхто не можа служыць двум гаспадарам і навучанне благаслаўлёнага Джона Генры аб малітве тлумачыць як вернік поўнасцю аддаецца служэнню адзінаму сапраўднаму Настаўніку, які мае выключнае права да нашай пабожнасці. Кардынал Нюман дапамагае нам зразумець, якое гэта мае значэнне для нашага паўсядзённага жыцця: гаворыць нам, што наш Боскі Настаўнік даў асаблівае заданне кожнаму з нас.

Спецыфічнае служэнне да якога Бласлаўлёны Джон Генры Нюман быў пакліканы, выконваў, выкарыстоўваючы свой інтэлект і сваё пладавітае пяро для найбольш вострых “ паўсядзённых пытанняў”. Яго погляды аб узаемасувязі паміж верай і розумам, аб жывой прысутнасці рэлігіі ў цывілізаваным грамадстве і аб неабходнасці шырокага падыходу да адукаці мелі не толькі глыбокае значэнне для Вялікабрытаніі але і сёння натхняюць і асвятляюць многіх людзей ва ўсім свеце.

Хачу аддаць пашану яго канцэпцыі адукацыі, якая так шмат зрабіла для фарміравання “этнасу”, які з’яўляецца асноўнай сілай для каталіцкіх школ і ўніверсітэтаў сёння. Рашуча супрацьстаўляючыся любым скарачэнням ён імкнуўся прыйсці да такога адукацыйнага асяродзя, ў якім інтэлектуальная і маральная дысцыпліны і рэлігійнае ўдзел дзейнічалі разам. Праект заснавання Ірандскага Каталіцкага Універсітэта даў яму магчымасць развіць свае ідэі па гэтым пытанні і калекцыя прамоваў, якія ён апублікаваў “Як Ідэя Універсітэту”, змяшчаюць ідэі, якімі могуць карыстацца тыя, хто займаецца акадэмічнай адукацыяй. У гэтым дні малюся, каб праз яго заступніцтва і па прыкладу ўсе тыя, якія ўдзельнічаюць ў навучанні і катэхізацыі, чэрпалі натхненне да яшчэ большых намаганняў з візіі, якую ён так ясна нам сфармулаваў.

Хачу скончыць гэтыя роздумы, кароткімі разважаннямі аб жыцці новага Благаслаўлёнага як святара і душпастыра. Цеплыня і гуманізм, якія ляжаць у аснове яго пастырскай паслугі, знаходзяць прыгожае выяўленне ў яго знакамітым казанні: “Браты, калі б анёлы былі вашымі святарамі, не змаглі б прыняць удзелу ў вашых пакутах, спачуваннях, ці намагацца суцешыць вас, і знайсці прычыны, каб вас апраўдаць, як можам мы, святары. Не змаглі б быць прыкладам і праваднікамі для вас, не змаглі б перавесці вас ад старога да новага жыцця так як тыя, што прыходзяць ад вашага асяроддзя”. Кардынал Ньюман жыў гэтым глыбокім бачаннем святарскае паслугі ў сваім пабожным служэнні для людзей Бірмінгему на працягу доўгіх гадоў праведзеных у Араторыі, які ён заснаваў, наведваючы хворых і бедных, суцяшаючы пакінутых, паказваючы клопат аб тых, хто быў у турме. Не дзівіць тое, што пасля яго смерці тысячы людзей стаялі на вуліцах Бірмінгему, калі яго цела вязлі на могілкі. Праз 120 гадоў вялікія натоўпы зноў сабраліся тут, каб цешыцца з урачыстага прызнання Касцёлам выключнай святасці гэтага ўмілаванага айца душ. Які можа быць найлепшы спосаб выказаць гэтую радасць у гэты момант, як не звярнуцца да нашага Нябеснага Айца з сардэчнаю падзякаю, молячыся словамі, якія благаслаўлёны Джон Генры Ньюман уклаў у вусны анёльскіх хораў у небе:

Хваліце Святога на вышыні
І ў глыбінях няхай будзе праслаўлены
Велічны ва ўсіх сваіх словах
Самы надзейны на ўсіх сваіх шляхах”







All the contents on this site are copyrighted ©.