2010-09-17 19:58:20

Папа сустрэўся з палітычнымі дзеячамі Англіі


У “Вэстмінстэрхол”Святы Айцец сустрэўся з палітычнымі дзеячамі Англіі. Папа прамовіў да іх:

“Спадар Прэзідэнт,

дзякую за словы прывітання ў мой адрас ад імя гэтага сабрання. Звяртаючыся да вас, я свядомы прывілею і гонару гаварыць да ангельскага народа і яго прадстаўнікоў у “Вэстмігстэрхол”, у будынку які мае ўнікальнае значэнне ў гісторыі грамадскага і палітычнага жыцця жыхароў гэтых астравоў. Дазвольце мне выказаць маё прызнанне Парламенту, які на працягу стагоддзяў мае сваю сядзібу ў гэтым месцы, што мае такі вялікі ўплыў на развіццё формаў удзелу ўрада ў свеце, асабліва ў краінах Садружнасці і ў краінах з ангельскай мовай. Вашы традыцыі “агульнага права” з’яўляюцца асновай прававой сістэмы ў многіх краінах, ваша бачанне пашаны правоў і абавязкаў дзяржавы і асобнага чалавека і абавязкі уладаў застаюцца крыніцай натхнення для многіх у свеце.

Калі я гавару да вас у гэтым гістарычным месцы думаю пра незлічоных мужчын і жанчын, якія на працягу стагоддзяў выявілі сваю ролю ў важных падзеях, якія адбыліся ў гэтых сценах і пакінулі знак у жыцці многіх пакаленняў брытанцаў і іншых народаў. У прыватнасці жадаю нагадаць постаць Святога Тамаша Мора, вялікага англійскага вучонага і дзяржаўнага дзеяча, якім захапляліся веруючыя і няверуючыя, дзеля непарушнасці з якой ён быў у стане прытрымлівацца свайго сумлення, нават цаной непаслушэнства ўладару, якому быў “добрым слугою”, таму што выбраў, у першую чаргу, служэнне Богу. Дылемай, з якой Тамаш Мор змагаўся ў гэтыя цяжкія гады, было пытанне аб узаемасувязі паміж тым, што належыць Кесару і тым, што належыць Богу, дае мне нагоду паразважаць з вамі аб месцы рэлігій у палітычным працэсе. Кожнае пакаленне, калі намагаецца садзейнічаць агульнаму дабру заўсёды павінна пытацца: якія патрэбы, што ўлады павінны накласці на сваіх грамадзянаў і як далёка яны павінны пашырацца? Да якіх уладаў трэба звяртацца для вырашэння маральных дылемаў?

Недастатковасць практычных рашэнняў, ў кароткім часе, комплекс сацыяльных і этычных пытанняў, была поўнасцю паказана ў часе нядаўняга глабальнага фінансавага крызісу. Існуе шырокі кансэнсус у тым, што адсутнасць цвёрдых этычных асноў ў эканамічнай дзейнасці паспрыяла ўзнікненню сур’ёзных цяжкасцяў, якія ў цяперашні час маюць мільёны людзей па ўсім свеце. Так як “кожнае эканамічнае рашэнне мае маральную прыкмету, падобным чынам на ніве палітыкі, маральны памер мае вялікія вынікі, якія ніякі ўрад не можа ігнараваць. Добрую ілюстрацыю гэтага можна знайсці ў выдатных дасягненнях брытанскага парламенту, гэта знясенне гандлю нявольнікамі. Кампанія, якая прывяла да гэтага эпахальнага заканадаўства была заснавана на цвёрдых маральных прынцыпах, на аснове натуральнага права і ўяўляе сабой ўклад у цывілізацыю, якой гэтая краіна можа справядліва ганарыцца.
Калі мова ідзе пра супрацоўніцтва паміж Злучаным Каралеўствам і Апостальскай Сталіцай то яна ясна паказвае, які прагрэс быў дасягнуты ў апошніх гадах пасля ўстанаўлення двухбаковых дыпламатычных адносін у садзейнічанні ў свеце многім каштоўнасцям, якія мы падзяляем. Спадзяюся і малюся, каб гэтыя адносіны працягвалі прыносіць свой плён, што будзе адлюстроўвацца ў неабходнасці дыялогу і павагі, на ўсіх узроўнях грамадства, паміж светам розуму і веры. Я ўпэўнены, што ў гэтай краіне ёсць шматлікія галіны ў якіх Каталіцкі Касцёл і дзяржаўныя ўстановы могуць працаваць разам на карысць грамадзян, у гармоніі з гістарычнай практыкай гэтага Парламенту ўпрошвання кіраўніцтва Духа Святога тым, якія імкнуцца палепшыць умовы жыцця для ўсяго чалавечцтва. Каб гэтае супрацоўніцтва было магчымым, рэлігійныя ўстановы, ўключна з тымі, якія звязаныя з Каталіцкім Касцёлам, павінны мець магчымасць свабодна дзейнічаць у адпаведнасці са сваімі прынцыпамі і канкрэтнымі перакананнямі, якія прытрымлівацца веры і афіцыяльнага навучання Касцёла. Такім чынам могуць быць гарантаваныя асноўныя правы, такія як свабода рэлігіі, свабода сумлення і сабранняў.”







All the contents on this site are copyrighted ©.