2010-09-17 18:20:25

Папа наведаў Вэстмінстэрскае абацтва


“Сёння я не маю намеру гаварыць аб цяжкасцях, - сказаў Папа да сабраных у Вестминсэрским абацтве - з якімі сустрэўся і працягвае мець на сваім шляху экуменічны рух. Гэтыя цяжкасці добра вядомыя ўсім тут прысутным. Сёння я хутчэй жадаў бы аб’яднацца з Вамі ў падзяке за глыбокую прыязнасць, якая павялічылася паміж намі, і за значны прагрэс, дасягнуты ў шматвектарным дыялогу на працягу гэтых 40 гадоў, якія прайшлі з тых часоў, калі Міжнародная англа-каталіцкая камісія распачала сваю працу. Даручым плёны гэтай дзейнасці Пану жніва з упэўненасцю, што Ён благаславіць нашую прыязнасць і ў будучыні.

Кантэкст, у якім праходзіць дыялог паміж Англіканскай супольнасцю і Каталіцкім Касцёлам, пачаў актыўна развівацца з 1960 года пасля прыватнай аўдыенцыі арцыбіскупа Джэфры Фішэра ў папы Яна ХХІІІ. З аднаго боку, культура, якая існуе навокал нас, развіваецца і пашыраецца далёка ад хрысціянскіх каранёў, нягледзячы на глыбокае прагненне духоўнай ежы. З іншага боку, развіваецца культуная разнастайнасць грамадства, якая найбольш наглядна праяўляецца ў вашай краіне, і нясе з сабой магчымасць пазнаёміцца з іншымі рэлігіямі. Для нас, хрысціян, гэта адкрывае магчымасць вывучэння шляхоў разам з членамі іншых рэлігійных традыцый, каб сведчыць пра трансцэндэнтнае вымярэнне чалавечай асобы і пра ўсеагульны заклік да святасці, ведучы нас да цнатлівасці ў нашым асабістым і грамадскім жыцці. Экуменічнае супрацоўніцтва ў гэтай галіне па-ранейшаму застаецца асноўным і, безумоўна, яно прынясе плёны ў садзейнічанні міру і гармоніі ў свеце, які так часта знаходзіцца ў небяспецы.

У асобе Джона Генры Ньюмана, які будзе беатыфікаваны ў найбліжэйшую нядзелю, мы ўшаноўваем чалавека Касцёла, духоўнасць якога грунтавалася на англіканскай традыцыі і ўдасканальвалася на працягу доўгіх гадоў служэння ў Касцёле Англіі. Ён можа навучыць нас дабрачынасцям, якіх патрабуе экуменізм: з аднаго боку, ён заўсёды слухаў сваё сумленне, нават нягледзячы на свае вялікія ахвяры. З іншага боку, ён з цеплынёю працягваў сяброўства са сваімі былымі калегамі, што прывяло да супольнага з імі вывучэння ў ірэмістычным духу пытанняў, якія глыбока іх падзялялі. Ваша Вялікасць, у тым жа духу прыязнасці мы паўторна пацвярджаем нашу рашучасць працягваць ісці да канчатковай мэты — нашага адзінства ў веры, надзеі і любові, па волі адзінага нашага Пана і Збаўцы Езуса Хрыста.”







All the contents on this site are copyrighted ©.