2010-09-15 15:35:33

Кардыналу Свёнтэку зроблена паўторная аперацыя


RealAudioMP3 Кардыналу Казіміру Свёнтэку ў Люблінскім шпіталі ў Польшчы была зроблена аперацыя. Іерарх пачынае рэабілітацыю, якая будзе праходзіць таксама ў Любліне.

Аперацыю правёў кіраўнік клінікі артапедыі і рэабілітацыі прафесар Міраслаў Яблоньскі. Як паінфармавала Люблінская Мітрапалітальная курыя, аперацыя ўдалася, а пыцыэнт адчувае сябе добра.

Прыбыванне кардынала ў Любліне звязаны з пераломам шыйкі левага сцягна. Гэта ўжо другая аперацыя. Першая адбылася 20 мая бягучага года, калі іерарх быў дастаўлены ў мінскую бальніцу яму была ўстаноўлена металаканструкцыя.
На сённяшні дзень беларускі іерарх адзін з двух найстарэйшых кардыналаў у свеце. Разам з італьянцам Эрзільё Таніні.







All the contents on this site are copyrighted ©.