2010-09-14 14:37:41

Бэнэдыкт ХVI будзе чацьвёртым Папам, з якім сустрэнецца Елізавета ІІ


RealAudioMP3 Візіт Бэнэдыкта ХVI у Вялікабрытанію, які пройдзе 16–19 верасня, будзе першым дзяржаўным візітам Пантыфіка ў гэтую краіну. У 1982 годзе Брытанскія Астравы наведаў з апостальскім візітам Ян Павел ІІ.

Каралева Елізавета ІІ з моманту каранацыі, якая адбылася 2 чэрвеня 1953 года, сустрэлася з трыма Рымскімі Папамі: Піем ХІІ, Янам ХХІІІ і Янам Паўлам ІІ.

6 верасня бягучага года ў Эдынбургу яна сустрэнецца з папам Бэнэдыктам ХVI. Гэта будзе вялікі ўклад у працэс збліжэння паміж абедзвюма дзяржавамі, які пачаўся 107 гадоў таму, у 1903 годзе. Ад гэтага часу вялікабрытанскія манархі восем разоў сустракаліся з Рымскімі Папамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.