2010-09-13 15:51:41

На месцы расстрэлу ксяндза Адама Фалькоўскага ўстановяць памятны знак


RealAudioMP3 Улады Ліды (Гродзенская вобласць) плануюць устанавіць мемарыяльны знак на месцы расстрэлу і пахавання ксяндза Адама Фалькоўскага.

Былы пробашч касцёла ў вёсцы Ішчолна быў расстраляны 24 чэрвеня 1863 года пасля таго, як прачытаў парафіянам маніфест кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання супраць рускага царызму Кастуся Каліноўскага. Парэшткі святара былі заліты вапнай, а месца пахавання было затоптана коннымі казакамі.

У 1920 годзе па ўспамінах сведкаў было ўстаноўлена месца расстрэлу і пахавання ксяндза Фалькоўскага, дзе быў пастаўлены крыж, які быў знесены савецкімі ўладамі ў 1940 годзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.