2010-09-13 14:38:31

Ватыканская Бібліятэка адчыніла свае дзверы для наведавальнікаў


RealAudioMP3 Сёння, 13 верасня, ў Сікстынскай залі Ватыканскай Апостальскай Бібіліятэкі адбылася прэс-канферэнцыі з нагоды паўторнага адкрыцця гэтае бібліятэкі, пасля заканчэння рэстаўрацыйных прац.

У сваім выступленні падчас гэтай цырымоніі кардынал Рафаэль Фарына, Архівіст і Бібліятэкар Святога Рымскага Касцёла сказаў, што рэстаўрацыйныя працы ў бібліятэцы працягваліся 10 гадоў. Бібліятэка адчынілася, але не ўсё яшчэ завершана.

Ерарх расказаў, што было зроблена на працягу апошніх гадоў. Рамонтныя працы былі спынены ў 1995 годзе па прычыне недахопу сродкаў. Аднак у 1998 годзе аднавіліся дзякуючы фінансавай падтрымцы Дзяржсакратарыяту Ватыкана. Гэтыя працы сталі нязручнасцю для карыстальнікаў і часта не спрыялі атмасферы ветлівасці, тыповай для Бібліятэкі.

На заканчэнне свайго выступлення кардынал Фарына падзякаваў усім, хто прычыніўся да паўторнага адкрыцця Бібліятэкі.







All the contents on this site are copyrighted ©.