2010-09-13 14:27:05

Англія. Каталіцкі «лікбез» падчас візіту Папы


RealAudioMP3 Каманда з больш за 40 валанцёраў гатова прадставіць інфармацыю аб каталіцкай веры падчас візіту ў Англію папы Бэнэдыкта XVI. Гэта адна з ініцыятываў арганізацыі пад назвай Бюро Каталіцкіх Пытанняў, прынятая ў сувязі з апостальскім візітам. Гэта ўстанова ўяўляе сабой спецыяльнае інфармацыйнае бюро Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Англіі і Валіі, якое дзейнічае ўжо на працягу 50 гадоў і працуе над распаўсюджваннем ведаў аб каталіцызме ў краіне. Бюро за год прымае ў сярэднім тысячу тэлефанаванняў і лістоў па звычайнай і электроннай пошце. Гэтая лічба, хутчэй за ўсё, узрасце пасля візіту Пантыфіка ў Аб'яднанае Каралеўства, як гэта адбылося пасля гістарычнага візіту папы Яна Паўла II у 1982 годзе.

Па словах працаўнікоў Бюро, многія людзі шукаюць веры, але не ведаюць, куды звяртацца за парадай і падтрымкай. Гэтая інфармацыйная каманда існуе для тых, хто хоча ведаць больш, а таксама для тых, хто ўжо ахрышчаны, але страціў адносіны з Касцёлам.

Каманда валанцёраў складаецца са святароў, дыяканаў, законнікаў і вернікаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.