2010-09-12 15:58:44

Касцёл абвясціў новага благаслаўлёнага


RealAudioMP3 У іспанскай Гранадзе сёння адбылася літургія падчас якой быў беатыфікаваны капуцын Леапольд дэ Альпандэрэ. Урачыстастую Эўхарыстыю узначаліў арцыбіскуп Анджэло Амато, старшыня Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, прадстаўнік Святога Айца.

Нарадзіўся будучы член ордэну Братоў Меньшых Капуцынаў, нарачоны бацькамі імем Франсіско, у 1864 годзе у горнай андалузскай вёсцы Альпадэрэ, ў глыбока веруючай сям’і сялянаў. Ад маленства быў пастухом, а падросшы працаваў у полі, імкнучыся дапамагаць сваёй сям’і.

Яго жыццё спакойна працякала ў працы і малітве, пакуль аднойчы не пачуў пра благаслаўлёнага Дыего. Гэта здарылася падчас беатыфікацыі славутага ў Іспаніі капуцына. Юнак вырашыў пайсці ягоным шляхам. Апрануў францішканскі хабіт і ў лістападзе 1899 году ўступіў у кляштар Братоў Меншых у Сівільі. Тут ён працягваў працу на полі і ў садзе, спалучаючы яе з пастаяннай малітвай і паслугай братам.

У 1914 годзе вярнуўся ў Гранаду, дзе пражыў 50 гадоў - да самой смерці. Увесь гэты час брат Франсіско займаўся сборам ахвяраванняў у цяжкія 30-гады мінулага стагоддзя. Брат Леапольд амаль штодня атрымліваў пагрозы. Пасля заканчэння ліхалецця працягваў свой абавязак клапаціцца аб хлебе штодзённым для братоў. Стукаючыся ў кожныя дзверы, ён здолеў шчодра дзяліцца з людзьмі Боскай міласэрднасцю праз трохразовае паўтарэнне малітвы “Вітай Марыя”. Прычым, усiм у гэты момант здавалася, што яны сам-насам размаўлялі з Марыяй. Чуткі пра гэты цуд разышліся па Іспаніі і свеце. Так, што 50-годдзе рэлігійнага жыцця брата Леапольда адбылося вялікае святкаванне, на якое папа Пій XII пераказаў сваё благаслаўленне. Сярод сернікаў, што віншавалі сціплага капуцына, былі многія высокія дабрадзеі, гэта падзея шырока асвятлялася ў нацыянальных СМІ.

Памёр брат Леапольд на 92 годзе жыцця – у 1954 годзе, і пахаваць яго сабралася ўся Іспанія.







All the contents on this site are copyrighted ©.