2010-09-11 10:40:02

ЗША: папа Бэнэдыкт ХVI просіць міласэрнасці для асуджанага на смерць


RealAudioMP3 Святы Айцец звярнуўся з просьбай аказаць міласэрнасць асуджанаму Грэгору Вільсану, якому быў вынесены смяротны прыгавор. Ліст Папы да губернатара штата Кентукі накіраваў Апостальскі Нунцый ў ЗША арцыбіскуп Пьетро Самбі. Асуджаны 22 гады чакае выканання смяротнага прыгавору за злачынствы здзейсненыя ў 80 гадах. Ён быў асуджаны за крадзеж, згвалтаванне і забойства. У турме Вільсан навярнуўся і стаў практыкуючым католікам. Ліст у яго абарону падпісалі 400 тысяч католікаў, праціўнікаў смяротнага пакарання.

Гэта ўжо трэці ліст Бэнэдыкта ХVI ў гэтым годзе, які заклікае да спынення выкананне смяротных прысудаў у ЗША. Губернатар штата Кентукі вызначыў выкананне пакарання Вільсана на 16 верасня. Ужо скончаны рознага роду судовыя працэдуры і аб выканані прысуду прымае рашэнне сам губернатар.







All the contents on this site are copyrighted ©.