2010-09-09 16:35:28

Святы Айцец скіраваў тэлеграму да яўрэйскай супольнасці Рыму


RealAudioMP3 У сувязі з адзначэннем яўрэямі святаў Рош-Гашана, Ём-Кіпур і Суккот папа Бэнэдыкт XVI скіраваў тэлеграму да яўрэйскай супольнасці Рыму, у якой выказаў самыя цёплыя і шчырыя віншаванні і надзею, што гэтыя святы прынясуць шчодрае благаслаўленне і радасць.

Святкаванні Новага года па яўрэйскім календары працягваюцца два дні. Рош-Гашана, літаральна Галава Года, увекавечвае стварэнне свету Богам і нагадвае пра Апошні Суд.

Рош-Гашана з’яўляецца святам, якое вельмі адрозніваецца ад традыцыйнага Новага года, які шумна адзначаецца па ўсім свеце ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня. Рош-Гашана яўрэі святкуюць пераважна ў верасні, аднак гэты тэрмін рухомы. Зменлівасць даты святкавання вынікае са спецыфікі яўрэйскага календара.

Яўрэйскі Новы год сімвалізуе гадавіну стварэння свету і першага чалавека, а таксама дзень Апошняга (Страшнага) Суда.







All the contents on this site are copyrighted ©.