2010-09-08 12:08:57

8 верасня адзначаецца Міжнародны дзень пісьменнасці


RealAudioMP3 З нагоды Міжнароднага дня пісьменнасці ў Парыжы 8 верасня пройдзе шэраг маніфестацый. Сярод асноўных — пачатак акцыі па распаўсюджванні камп’ютарнай пісьменнасці. У гэты дзень таксама адбудзецца ўручэнне штогадовай прэміі ЮНЕСКА за распаўсюджванне пісьменнасці 2010 года і пройдзе пасяджэнне круглага стала па праблемах распаўсюджвання пісьменнасці і пашырэння правоў і магчымасцяў жанчын.

Пасля цырымоніі ўзнагароджання адбудзецца адкрыццё Сеткі па абмене ведамі і інавацыямі ў галіне ліквідацыі непісьменнасці (ЗІРГ). Яна стваралася пры падтрымцы Фонду Верызон і кампаніі Майкрасофт як віртуальная пляцоўка для кантактаў паміж даследчыкамі і выкладчыкамі ў галіне ліквідацыі непісьменнасці з мэтай абмену вопытам і абмеркавання ў Інтэрнэце надзённых праблем. Сетка пачне дзейнічаць 1 лістапада 2010 г.

Тэма сёлетняга Дня — «Пісьменнасць і самастойнасць жанчын» — адпавядае агульнаму напрамку дзесяцігоддзя (2003–2012гг.), прынятаму ААН па тэме павышэння аўтаномнасці жанчыны ў розных краінах свету, што з’яўляецца таксама сёлетнім прыярытэтам ЮНЭСКА.

Генеральны сакратар ААН спадар Гі Мун скіраваў з гэтай нагоды пасланне, у якім кажа: «Ёсць усе падставы сцвярджаць, што інвеставанне ў пісьменнасць жанчын дае значныя дывідэнды з пункту гледжання развіцця. (...) Кожная адукаваная жанчына сімвалізуе перамогу над галечай. У Міжнародны дзень распаўсюджвання пісьменнасці я настойліва заклікаю ўрады, донараў, няўрадавыя арганізацыі і ўсіх партнёраў па развіцці паўсюдна даць жанчынам магчымасць авалодаць пісьменнасцю. (...) Міжнародныя прэміі за заслугі ў галіне распаўсюджвання пісьменнасці Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) прысуджае сёння праграмам у Егіпце, Германіі, Капа-Вэрдэ і Непале».
Даведка: з 796-ці мільёнаў непісьменных дарослых у свеце жанчыны прадстаўляюць дзве трэція. 76 мільёнаў дзяцей школьнага ўзросту пазбаўлены магчымасці вучыцца.







All the contents on this site are copyrighted ©.