2010-09-06 15:40:14

Айцец Бруна Кадорэ стаў новым генералам дамініканаў


RealAudioMP3 Айцец Бруна Кадорэ стаў 86-ым наступнікам святога Дамініка. Новы генерал дамініканаў быў абраны 5 верасня 290-й Генеральнай Капітулай ордэна.

Бруна Кадорэ нарадзіўся 14 красавіка 1954 г. у Ле Кросэ. У Ордэн братоў Прапаведнікаў уступіў пасля заканчэння медыцынскага факультэта. Першыя шлюбы склаў 28 верасня 1980 г. У 1992 годзе атрымаў доктарскую ступень у галіне маральнай тэалогіі.

Сярод найважнейшых задач новага генерала дамініканаў падрыхтоўка да юбілею 800-годдзя зацвярджэння ордэна Апостальскай Сталіцай, а таксама супрацьстаянне выклікам, якія ХХІ стагоддзе ставіць перад жыццём кансэкраваных асоб: небяспека індывідуалізму, пагрозы, звязаныя з рэлятывізмам, і інш.







All the contents on this site are copyrighted ©.