2010-09-02 13:10:10

Распачаўся 290-ы Генеральны Капiтул Ордэна айцоў дамініканаў


RealAudioMP3 Генеральны Капiтул Ордэна братоў Прапаведнікаў, які працягне сваю працу да 21 верасня 2010 г., павінeн абраць новага генеральнага настаяцеля, а таксама вызначыць задачы на бліжэйшую будучыню. У парадку пасяджэння, між іншым, падрыхтоўка да святкавання 800-годдзя зацвярджэння дамініканаў Апостальскай Сталіцай. Юбілей будзе адзначацца ў 2016 годзе. У капiтуле прымaюць удзел 174 дэлегаты з усіх адміністрацыйных структур ордэна ў свеце. Выбары новага генеральнага настаяцеля адбудуцца ў нядзелю, 5 верасня.

Ордэн братоў Прапаведнікаў быў заснаваны ў пачатку ХIIст. на поўдні Францыі святым Дамінікам. Першы кляштaр з’явіўся ў 1215 г. у Тулузе, а ў наступным годзе папа Aнорый III зацвердзіў новую канстытуцыю дамініканаў.

Па задуме заснавальніка, задача дамініканаў — ажыццяўляць ідэал сапраўднага евангельскага жыцця і наследаваць Апосталаў, грунтуючыся на глыбокім вывучэнні хрысціянскай дактрыны. Асноўная праца — прaпaведаванне. Неабходнасць атрымання адукацыі надала інтэлектуальны характар напрамкам дзейнасці і звязала дамініканаў з вялікімі універсітэцкімі цэнтрамі. Варта нагадаць, што адзін з найбуйнейшых багасловаў сярэднявечча — святы Тамаш Аквінскі — таксама быў членам гэтай манаскай сям’і. Сёння дамінікане працуюць больш чым у 100 краінах свету. У Рыме пад апекай Ордэна братоў Прапаведнікаў дзейнічае Папскі універсітэт імя святога Тамаша Аквінскага, а ў Іерусаліме — Біблейская школа. Яшчэ адзін дамініканскі універсітэт знаходзіцца ў сталіцы Філіпінаў горадзе Манiла.

Усходні вiкарыят святога Міхала аб’ядноўвае дамініканскія манастыры ў Cанкт-Пецярбургу, Ялце, Кіеве, Фастове, Чорткaве, што на Украіне. Рэзідэнцыя Генеральнага вікарыя знаходзіцца ў Кіеве, дзе таксама дзейнічае Інстытут рэлігійных навук св. Тамаша Аквінскага.

У Беларусі дзейнічае адзін кляштар айцоў дамініканаў у Віцебску.







All the contents on this site are copyrighted ©.