2010-09-02 17:38:59

Мінск. У апошнія гады ў Беларусі расьце цікавасьць да нацыянальнага вясельнага абраду


Аб гэтым заявіла дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Святлана Лакатко. Паводле яе слоў, упершыню паслугу "беларускае вяселле" музей прапанаваў у 2005 годзе. Колькасць ахвотнікаў выканаць вясельны абрад па нацыянальнай фальклёрнай традыцыі расце.

Летась музэй прыняў 50 пар, а цяпер ўтварылася чарга - ахвотнікі правесці вяселле ў адпаведнасьці з нацыянальнымі абрадамі гэтай восенню запісаліся яшчэ напрадвесне. Большасць шлюбных пар - гэта моладзь. Шмат пар, у якіх дзяўчына беларуска, а хлопец з іншай краіны. Даволі часта маладыя жадаюць апрануцца ў нацыянальныя вясельныя строі, а не ў белую сукенку і чорны касцюм.








All the contents on this site are copyrighted ©.