2010-09-01 15:29:53

Папскі візіт у Вялікабрытанію: выпушчаны кішэнны даведнік накладам у 1 000 000 экзэмпляраў.


RealAudioMP3 З 1 верасня ва ўсіх парафіях Англіі, Шатландыі і Уэльса пачаўся распаўсюд даведнікa пад назвай: "Узвялічвае душа мая Пана - літургіі і падзеі Апостальскага візітy Бэнэдыкта XVI у Злучанае Каралеўствa 16-19 верасня." Публікацыя зроблена Біскупскай Канферэнцыяй Вялікабрытаніі і ўтрымлівае даведачныя тэксты Папскіх літургій ды ўрачыстасцяў, а таксама кароткія матэрыялы пра значэнне першага афіцыйнага візіту Папы Рымскага ў краіну. Брытанская біскупская канферэнцыя ў сваёй заяве кажа: "Кішэнны даведнік у 1 мільён асобнікаў, будзе вашым правадніком для ўдзелу ў цэлебраваных Папам літургіях. Ясна, што 1 мільёну экзэмпляраў не хопіць для ўсіх жадаючых прыняць удзел у папскіх літургіях, але ў кожнай сям'і дастаткова мець адну яго копію",- распавёў журналістам монс. Эндру Сэмерсгіў, каардынатар апостальскага візіту. "Кішэнны даведнік будзе служыць для ўсіх, хто жадаe прыняць удзел ва ўрачыстасцях у Белахюстэн-парку, Гайд-парку і Кофтэн-паркy, а таксама для ўсіх хто будзе сачыць за папскім візітам па тэлебачанні ці на арганізаваных парафіямі спецыяльных сустрэчах".







All the contents on this site are copyrighted ©.