2010-08-30 17:13:45

Польшча адзначае дзень заснаваньня “Салідарнасьці”


На мерапрыемствы з нагоды 30-годзьдзя “Салідарнасьці” запрошаныя 2,5 тыс. чалавек, між іншым, прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі й прэм’ер-міністар Дональд Туск. Урачыстасьць адбываецца ў Гдыні,як паведамляе"polskieradio".Гістарычны лідэр “Салідарнасьці” Лех Валэнса адмовіўся ад удзелу ва ўрачыстасьцях.
У Гдыню завітаюць прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый з усяго сьвету, у тым ліку зь Беларусі. Амбасадар ЗША у Польшчы Лі Фэйнштэйн зачытае адмысловы зварот ад прэзыдэнта ЗША Барака Абамы.
Прафсаюзны рух “Салідарнасьць” узьнік пасьля хвалі пратэстаў рабочых у жніўні 1980 году. Тагачасныя ўлады ПНР былі вымушаныя сесьці за стол перамоваў, і ў выніку ў апошнія дні жніўня ў Шчэціне, Гданьску й Ястшэмбі былі падпісаныя пагадненьні пра ўтварэньне незалежнага прафсаюзу. Праз тры месяцы ўлады зарэгістравалі “Салідарнасьць”. У той час у шэрагах арганізацыі было каля 10 млн. чалавек, гэта каля 80% усіх польскіх рабочых. Сёньня прафсаюз “Салідарнасьць” аб’ядноўвае каля 700 тыс. чалавек.








All the contents on this site are copyrighted ©.