2010-08-30 14:46:57

Бэнэдыкт XVI падчас малітвы Анёл Панскі гаворыць аб неабходнасці аховы навакольнага асяроддзя. Без гэтага не будзе трывалага міру.


У нядзелю, прымаючы тысячы пілігрымаў у Апостальскай рэзідэнцыі ў Кастэль-Гандальфо у наваколлях Рыма, Папа коратка паўтарыў навучанне ў розных мовах, у тым ліку па-польску. RealAudioMP3
У гэтую каляндарную нядзелю Бенедыкт 16 прыпомніў пакуту святога Яна Хрысціцеля, найбольшага прарока Хрыстовага. "Ён здолеў адмовіцца самога сабе, рыхтуючы прасцягі Збаўцу, цярпеў і быў забіты дзеля святла праўды. Папросім Яго і Беззаганную Марыю накіроўваць нас на дарогу ціхасці, каб мець Боскую ўзнагароду," - сказаў Святы Айцец. Пасля казання Папа Рымскі заклікаў усіх памаліцца за выратаванне 33 гарнякоў, што апынуліся засыпаныя ў пастцы пад зямлёй на глыбіні 700 метраў напрацягу 23 дзён на рудніку Сан-Хасэ ў Чылі . Пакуль усе гарнякі жывыя, дык ёсць добрая надзея.
На гэтым тыдні будзе адзначацца Дзень абароны Стварэння на заклік італьянскіх біскупаў. " Ён адыгрывае традыцыйна важную ролю ў экуменічнай праграме БКІ, -сказаў Бэнэдыкт XVI.- У гэтым годзе тэма нагадвае нам, што не будзе міру без павагі да прыроды. " Папа заклікаў кожнага чалавека добрай волі абараняць прыроду і намагацца, каб мы пакінулі Зямлю новым пакаленням ў такім стане, каб мелі магчымасць жыць з годнасцю і захоўваець Стварэнне." Няхай Бог дапаможа нам у вырашэнні гэтай задачы ",- папрасіў Папа.
У рамках свайго духоўнага навучання Папа гаварыў аб значэнні Евангелля гэтай нядзелі: з Лукі (14, 1.7-14). Езус у доме фарысея, заўважыўшы, як госці спяшаюцца заняць лепшыя месцы на банкеце, заклікае не бегчы навыперадкі,але упакорвацца на "апошнім месцы". Напрыканцы свайго алегарычнага звароту да кіраўніка фарысеяў Пан раіць запрашаць на абед ці вячэру не сяброў, братоў ці сваякоў, ані суседзяў багатых, але й бедных, маламаёмасных, кульгавых ды сляпых,- тых, хто не зможа аддзячыць. "На гэтым этапе – сказаў далей Папа, - Пан не мае намеру даваць ўрок ветлівасці або каардынаваць ерархію ўлады, але навучае чалавека заняць наканавае месца ў земскім жыцці, вымяраючы яго ў сваіх стасунках з Богам. Евангельская алегорыя падкрэслівае ключавы момант - пакорлівасьць: хто надта ганарыцца і заносіцца - будзе пагарджаны, а сціплы - ўзвысіцца. «Апошняе месца» можа абазначаць дэградацыю чалавецтва, пашкоджанага грахом, стан, з якога толькі Ўцелаўленне Адзінароднага Сына Божага можа выратаваць.
Такім чынам, Хрыстос дабраахвотна Сам заняў апошняе месца ў свеце - крыж - і выратаваў нас пакораю, ды пастаянна дапамагае нам. Дар павінен быць бескарыслівы. Дык яшчэ й яшчэ раз узірнемся ў Хрыста, Які ёсць мадэллю пакоры і поўнай самаадданасці. Давайце вучыцца ў яго трываласці дабрыні - ў моры спакусаў, паслухмянству Божаму - ў абліччы болю і абразы, ў чаканні Таго, Хто нас запрасіў, дык прапануе Сам, кажучы:" Сябар, хадзі наперад, узвысся! ". Рэальнае дабро - гэта быць бліжэй да Яго,»- сказаў Святы Айцец.
Напрыканцы сустрэчы на багародзічнай малітве наступнік Пятра надаў цэламу свету сваё Апостальскае блаславенства. RealAudioMP3










All the contents on this site are copyrighted ©.