"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана"- працяг
Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі
і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. Аўтар
гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай
эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя
меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля.
Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі з трэцяй главы гэтай кнігі пад назвай “Абвешчаны”,
дзе аўтар разважае над знакамі , зьдзейсьненымі Езусам, якія сьведчылі аб ім як Месіі,
Сыне Божым.
Кожны хрысьціянін павінен ведаць, што Езус шчыльна зьвязаны з
Айцом, што ён залежыць ад Айца, што ён – адкрыцьцё Айца і, нарэшце, што ён сутнасна
роўны Айцу. Гэта сьцьвярджае аўтар Чацьвертага Эвангельля. Але вера ў Езуса Хрыста
гэта не справа толькі “веданьня”, тут не ідзе гаворка аб нейкіх гнасеалагічных паняцьцях.
Вера ў Езуса Намашчонага і Сына Божага дае нам жыцьцё. Вера ў Езуса Хрыста дае
жыцьцё вечнае. Мы чуем аб гэтым у першую чаргу на пачатку Эвангельля ад Яна: “Каб
усялякі, хто веруе ў яго , не згінуў, але меў жыцьцё вечнае, бо гэтак палюбіў Бог
сьвет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб усялякі , хто веруе ў яго , ня згінуў
, але меў жыцьцё вечнае. (...) Хто веруе ў Сына, мае вечнае жыцьцё, а хто ў сына
ня веруе, ня ўбачыць жыцьця, але гнеў Божы будзе з ім”. І далей у дванаццатай главе:
“ Хто любіць душу сваю, загубіць яе, і той, што ненавідзець душу сваю на гэтым сьвеце
, захавае яе на жыцьцё вечнае. (...) І ведаю, што прыказаньне яго ёсьць жыцьцё вечнае.
Дык тое, што я гавару, гавару, як сказаў мне Айцец, каб гаварыў. “ Эвангеліста
Ян увогуле ўжывае слова “жыцьцё” значна часьцей, чым іншыя новазапаветныя аўтары і
ўкладае ў яго асаблівы сэнс, маючы на ўвазе жыцьцё ў Богу, што выказаў у 17 главе,
дзе напісана: “ Гэта ёсьць жыцьцё вечнае - каб пазналі Цябе, адзінага праўдзівага
Бога і Езуса Хрыста, якога ды даслаў.” Некаторыя дасьледчыкі бачаць у такім разуменьні
веры ўплыў гнасьціцызма - старажытнай філасофіі, якая лічыла, што магчыма збаўленьне
праз містычнае пазнаньне. Аднак, у хрысціянскім разуменьні вера ніколі не мела чыста
пазнавальнага характару, але па прыродзе сваёй яна была адпачаку была і ёсьць асабовай,
гэта значыць вера ёсьць пазнаньне асобы Езуса Хрыста і ўвасабленьне ў яго, гэта значыць
дзеяньне ўсёй, суцэльнай асобы. “Хто верыць, мае жыцьцё вечнае”- гэтыя словы
значаць, што вернік адрозьніваецца ўнутранай якасьцю, тым боскім спосабам існаваньня,
які пераносіць рэчаіснае ў сьветлую эсхаталагічную будучыню. Такое жыцьцё, якое
набываецца ў Езусе Хрысьце, дзякуючы сувязі з Ім забясьпечвае верніку жыцьцё Божае.
Веруючы ў Езуса прыймае яго таксама як носьбіта і пераказчыка жыцьця Божага і злучаецца
з ім. Маючы Сына мае жыцьцё”, таму падставай гэтага адзінства зьяўляецца Таямніца
Хрышчэньня і Эўхарыстыі. Нядзіўна, што менавіта гэтыя дзьве таямніцы выйшлі на першы
план у Чацьвертым Эвангельлі. Чалавеку належыць нарадзіцца з вады і Духа, ён павінен
таксама сілкавацца Целам і Кроўю Езуса, калі хоча мець жыцьцё вечнае. З вышэйсказанага
вынікае, што эвангеліста Ян намагаецца растлумачыць у сваім Эвангельлі дзьве асноўныя
ісьціны веры, а менавіта – што Езус – чалавек Намашчоны, ці Месія, і што ён – Сын
Божы. Дзьве ісціны, як вядома выказаны ў вызнаньні веры раньняй Царквы, якое захавалася
на пачатку пасланьня апостала Паўла да Рымлянаў: “ Павал, слуга Езуса Хрыста, пакліканы
Апостал, абраны дзеля абвешчаньня Эвангельля Божага, якое Бог наперад абяцаў праз
прарокаў сваіх, у сьвятых пісаньнях, аб Сыне яго, які нарадзіўся ў целе з насеньня
Давідавага па целу, і адкрыўся, як Сын Божы , у сіле, духам сьвятасьці праз уваскрасеньне
з мёртвых, аб Езусе Хрысьце, Пане нашым.” Біблейскія сімфоніі паказваюць, што
слова Хрыстус часьцей усяго сустракаецца ў пасланьнях Паўла. Ва ўсіх творах апостала
Паўла, яно сустракаецца цэлых 379 разоў. Прадпрыняліся адрозныя спробы растлумачыць
настолькі частае ўжываньне гэтага слова ў пасланьнях Паўла. Абагульняючы, можна сказаць,
што ў выразах, у якіх зьмяшчаецца слова Хрыстус, гаворка ідзе аб Езусе з Назарэту,
які зьяўляецца Месіяй і які моцай пасхальных падзей явіўся Богам.
Шаноўныя
cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад
назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз
тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.