2010-08-25 15:49:49

Лурд.Цыганы завяршаюць паломніцтва да санктуарыя З'яўленняў Найсвятой Панны Марыі


Каля 8 тысяч цыганоў і качэўнікаў у гэтыя дні знаходзяцца ў Лурдзе са штогадовым паломніцтвам канца жніўня. Яго цэнтральнай падзеяй стала перанясенне 24 жніўня ў грот З'яў ленняў статуі цыганскай Маці Божай. У гэты дзень біскуп Раймон Сэнт ўзначаліў Святую Імшу.
Гісторыя цыганскай Маці Божай звязаная з цудам: у канцы Другой Сусветнай вайны адна цыганская сям'я засталася цэлай і здаровый пасля таго, як фургон, у якім яна знаходзілася, сутыкнуўся з амерыканскім грузавіком і загарэўся..Сям'я выратавалася і знайшла сярод сваіх рэчаў выяву Багародзіцы. Выратаваныя цыганы вырашылі аддзячыць Божую Маці, прысвяціўшы ёй спецыяльна на заказ вырабленую майстрамі-рэзьбярамі драўляную скульптуру. Цыганская Багародзіца трымае ў адной руцэ маленькі фургон, а ў іншай - Дзіцятку Езуса. Статуя была асвечана ў 1965 годзе Папам Паўлам VI; яе шануюць розныя плямёны цыганаў.









All the contents on this site are copyrighted ©.