2010-08-24 12:38:33

Гавана. Тут з’яўляюцца ўсё новыя знакі паразумення паміж Касцёлам і кубінскай дзяржавай


Кубінскае дзяржаўнае тэлебачанне правяло транслчцыю каталіцкай Імшы.Гэта яшчэ адна прыкмета разрадкі сацыяльнай напружанасці . Цэлебрацыя Боскай літургіі ў Сант'яга-дэ-Куба прайшла з нагоды пачатку святкаванняў 4-хсотгадовага юбілею здабыцця цудатворнай іконы Панны Міласэрнасці д’ Элькобр, апякункі вострава. Абраз Багародзіцы каранаваны ў 1998 годзе Папам Янам Паўлам II. Сама Гадавіна адбудзецца ў 2012 годзе, дык Кубінскі Касцёл распрацаваў двухгадовы план пастырскага дзеяння. Юбілей - час Боскае Ласкі, каб сеяць Евангелле і адраджаць місіянерскай дух у хрысціянскай супольнасці Кубы, лічаць пастыры . Вобраз Панны Міласэрнасці быў знойдзены 2-ма бедакамі - індзейцам і чорным рабом. Нягледзячы на розніцы ў веравызнанні між імі і многімі тагачаснымі насельнікамі вострава, вера і шанаванне цудатворнага абраза Панны Міласэрнасці д’ Элькобр з дзіўнай хуткасцю распаўсюдзілася на ўвесь востраў і захоўвалася нават у перыядзе пераследу нядаўніх часоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.