2010-08-24 12:50:33

Барселона: чарговая міжнародная малітоўная сустрэча "Людзі і рэлігіі" па тэме "Мы - разам ва ўмовах крызісу" пройдзе тут з 3 па 5 кастрычніка.


"Неабходна змагацца не між сабою, але з гвалтам, расізмам, таталітарызмам і экстрэмізмам, якія разбураюць асобу Бога ў чалавеку", сказаў арцыбіскуп Барселоны, кардынал Луіс Марцінэс Сістах.Супольная экуменічная малітва за мір "Людзі і рэлігіі " штогод арганізаваная экуменічнай супольнасцю каталіцкага Касцёла імя Святога Эгідыя -члены яе натхнёныя духам Асізі. Дыяцэзія Барселоны ўзяла сёлета тэму "Разам ва ўмовах крызісу. Сям'я народаў. Сям'я Бога ". "Наша мэта заключаецца ў заахвочванні да прабачэння і прымірэння."- сказаў арцыбіскуп Барселоны на пасяджэнні напярэдадні адной з самых важных рэлігійных падзей у горадзе на працягу года.Ён падкрэсліў, што гэта гонар – прымаць яе ўдзельнікаў перад візітам Папы Бенедыкта 16 у Іспанію, намечанага на 7 лістапада, калі Святы Айцец асвяціць храм Святога Сямейства. "Супольнасць Сант Эгідыя, сказаў ерарх, -п раводзіць усе акцыяі на знак павагі да канкрэтнай асобы – прадстаўніка кожнай рэлігіі, да якой належыць. Каб прасіць у Бога дар міру для ўсіх людзей на Зямлі",- дадаў арцыбіскуп Барселоны.









All the contents on this site are copyrighted ©.