2010-08-24 14:50:51

«Толькі Бог сапраўды можа супакоіць сэрца чалавека», — падкрэсліў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у пасланні на ХХХІ Мітынг сяброўства народаў, які распачаўся 22 жніўня 2010 г. у Рыміні (Італія).


Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі выступіў з дакладам на найбуйнейшым еўрапейскім хрысціянскім форуме. Праходзіць традыцыйная сустрэча ў Ріміні (Італія) да 28 жніўня. У форуме прымаюць удзел больш за 5 тысяч чалавек, у асноўным - хрысціянская моладзь з Еўропы.Усіх удзельнікаў Папа запрашае сведчыць у сучасным свеце тое, што вялікія рэчы, якіх прагне сэрца чалавека, можна знайсці толькі ў Богу.«... існуе небяспека засяроджання на малых рэчах, якія даюць толькі хвілёвае задавальненне і ня ёсць каштоўныя», — піша ў пасланні Папа, падкрэсліваючы, што матэрыяльныя рэчы не ў стане заспакоіць сапраўдныя патрэбы асобы. «Гэта небяспечная хлусня, нібыта для шчасця чалавеку хапае толькі iх», — падкрэсліў Папа, прыводзячы словы Езуса Хрыста: «Не хлебам адзіным жывы чалавек».
Мітынг арганізуецца штогод каталіцкім рухам «Comunione e Liberazione» і аб’ядноўвае прадстаўнікоў рэлігійнай, грамадскай і палітычнай сфераў не толькі Італіі, але і іншых краін. Дэвізам cёлетняй сустрэчы сталі словы: «Тым, што штурхае нас да прагнення вялікіх рэчаў, з’яўляецца сэрца». Адпаведная тэма выступлення прадстаяцеля Беларускай Правалаўнай Царквы - "Ці можа сучасны адукаваны еўрапеец верыць у рэальнасць Ісуса Хрыста, Сына Божага?". Партнёрам Мітрапаліта Філарэта па багаслоўскіх разважаннях выступіў прэзідэнт Рады каталіцкіх біскупскіх канферэнцый Еўропы Арцыбіскуп Эстергомский і Будапесцкі, Кардынал Петэр Эрде, примас Венгрыі. "Уладыка Філарэт звярнуўся да ўдзельнікаў форуму з тэмай, звязанай з кантэкстам рускай культуры,- зазначыла прадстаўніца Ватыкану ў Маскве, член міжнароднага фонду «Хрысціянская Расія », пастаянны актыўны ўдзельнік падрыхтовак Мітынгу Джавана Паравічіні.« Вядома, веру можна разумець як элемент традыцыі, культуры, і тады яна займае пэўную нішу. Але калі вера - гэта ключ да ўсяго светапогляду чалавека, да яго жыцця, - гэта зусім іншае, і гэта з'яўляецца выклікам сучаснасці. Упершыню так гэтае пытанне паставіў Фёдар Дастаеўскі ў "Бесах", і гэта дасёння застаецца выклікам. Выступы Мітрапаліта Філарэта і Кардынала Эрде задалі тон ўсім дыскусіям», - мяркуе суразмоўца Указаная праблема (суадносіны хрысціянства і псіхалогіі сучаснага еўрапейца) і яе разуменне, прапанаванае двума вядомымі іерархамі праваслаўнай і рымска-каталіцкай Цэркваў, заклікана дапамагчы ў раскрыцці галоўнай тэмы самога мітынгу. У гэтым годзе арганізатары форуму - актывісты руху Communione e Liberazione - вынеслі на абмеркаванне тэзіс «Сэрца чалавека па самой сваёй прыродзе заахвочвае яго імкнуцца да велічы». - «У сучаснай культуры паняцце сэрца звязана выключна са сферай пажаданняў:«хачу - не хачу », « як сэрца дыктуе »і г.д. Таму так хутка ўзнікаюць сувязі і разрывы паміж людзьмі. А на Мітынгу мы кажам пра тое, як разумеецца сэрца ў Святым Пісанні, дзе чалавек з'яўляецца створаным па вобразу і падабенству Божаму, дык сэрца - мае тую прырода, якая падымае яго над паўсядзённасцю і прымушае імкнуцца да Ўзвышанага », - так каментуе спадарыня Паравічіні лейтматыў мітынгу.
Тэме біблейскай трактоўкі сэрца прысвечаны публічныя лекцыі і абмеркаванні ў камерным фармаце, выставы, кніжныя прэзентацыі, сустрэчы з людзьмі розных прафесій, нацыянальнасцяў і веравызнанняў. Мітынг адгукаецца і на значныя гісторыка-культурныя даты: так, у яго рамках адкрыецца заўтра выстава, прымеркаваная да 200-годдзя з дня нараджэння Фрыдэрыка Шапэна. Асаблівае месца ў праграме мітынгу традыцыйна займае руская тэма, розныя аспекты якой штогод раскрывае фонд «Хрысціянская Расія». У гэтым годзе гераіняй рускай праграмы форуму стала наша беларуская піяністка Марыя Юдзіна (1899, г. Невель Віцебскай губ. - 1970). Як заўважыла Джавана Паравічіні - суаўтар разам з рэжысёрам Я. Назаравай фільма пра Юдзіну і кнігі пра яе, «гэта быў чалавек незвычайна рознабаковы: яна была выдатным музыкантам і актыўнай хрысціянкай ў самыя цяжкія для рэлігіі часы ў СССР» . Памяці Юдзінай на Мітынгу будзе прысвечана літаратурна-музычная кампазіцыя. Пройдуць спектаклі і чытанні твораў французскага экзістэнцыянальста Альбера Камю.













All the contents on this site are copyrighted ©.