2010-08-23 15:32:47

Улады пад крытыкай „Рэпарцёраў бязь межаў”
(polskieradio)


Міжнародная арганізацыя Reporters Without Borders („Рэпарцёры бязь межаў”) скрытыкавала беларускія ўлады за ўзмацненьне ціску на незалежныя СМІ напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. 17 жніўня арганізацыя апублікавала адмысловы даклад аб сытуацыі СМІ ў Беларусі. У дакумэнце гаворыцца пра вынесеныя папярэджаньні газэтам „Наша ніва” і „Народная воля”. Таксама ўзгадваецца падаткавы кантроль выданьняў, які супярэчыць беларускаму заканадаўству. У рапарце згадваецца новы закон аб СМІ, які кантралюе дзейнасьць СМІ, і значна абмяжоўвае доступ да інфармацыі незалежным журналістам.
На думку арганізацыі Reporters Without Borders, гэтыя факты сьведчаць аб узмацненьні ціску на незалежныя СМІ ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў








All the contents on this site are copyrighted ©.