2010-08-23 14:15:30

"Памажы пачаць будаваць Цывілізацыю Любові, дай дар міру свету людзей!...каб змянілі абсурдную логігу насілля"- з такім маленнем, падтрыманым тысячамі вернікаў, звярнуўся Папа да беззаганнай Марыі на свята Богамаці - Каралевы Нябёс.


Як у кожную летнюю нядзелю, Бенедыкт 16 прыняў у двары свайго палацу ў Кастэльгандольфа вернікаў з розных кантынентаў. Былі сярод іх і славяне. Вось яго прывітанне да палякаў: 00:00:36:02
"Літургічны тэкст гаворыць нам сёння, што Езус казаў:"Апошнія стануцца першымі, а першыя - апошнімі, - прыпомніў Папа . - Гэта - тыповы для Хрыстуса выраз. Мадонна ж ёсць дакладным прыкладам гэтае евангельскае праўды. Марыя сталася першай, хто меў смеласць ўвайсці на дарогу,вядучую ў Каралеўства Божае, якую адчыніў яе Сын Божы. Гэтая Дарога адкрытая для ўсіх сціплых людзей, наколькі яны давяраюцца Божаму Слову і апякуюцца ажыццяўляць Яго штодня."
Марыя Беззаганнaя атрымала тытул Каралевы свету, нябёсаў, апосталаў, усіх дзяцей Божых. Дарэчы, менавіта да дзяцей, якія хутка вернуцца ў школы, даслаў свай прывітанне Папа Рымскі са словам падтрымкі да бацькоў, каб навучалі дзетак універсальнай братэрскай любові і прыняццю адрозных, ўсіх людзей, бо ўсе пакліканы да Збаўлення, усе людзі добрае волі, як гаворыць нам літургічны тэкст нядзелі. Гэты заклік Папа вымавіў па-французску.
У сваім навучанні далей Папа зазначыў. 'Касцёл адзначae 22 жніўня дзень Маці Божае - " маленькае, сціплаe дзяўчыны з Назарэту, якая сталася Каралеваю свету, бо поўнасцю ўвайшла ў таямніцу свайго Сына: у Ягоным ўцелаўленні, у Ягоным земскім жыцці, у Ягоных муках і смерці, і ўрэшце ў славе Ўваскрасення і Ўшэсця ў Неба. Маці Хрыстова раздзяліла з сынам не толькі чалавецкасць, але, праз уздзеянне на яе Святога Духа, на Божую волю, сталася ўзнятаю, перамененаю і ўслаўленаю, прайшоўшы праз "вузкія вароты", якімі ёсць сам Езус,"- навучаў Папа. Ён прыпомніў, што ў гісторыі азначаны незлічоныя сведчанні пакланення яе каралеўскае прысутнасці ў жыцці людзей. Папа прыклікаў усіх вернікаў не стамляцца маліцца да яе заступніцтва, Марыі, Каралевы міра, даравальніцы грэшніка, ora pro nobis!" Hа развітанне Святы Айцец надаў усім сваё апостальскае блаславенства. 00:00:31:20








All the contents on this site are copyrighted ©.