2010-08-19 12:50:46

Праваслаўнае свята на Грабарцы ў Польшчы


Каб удзельнічаць ва ўрачыстасьцях сьвята Перамяненьня Гасподняга, на сьвятую Гару Грабарку пад Сямятычамі - найбольш вядомы праваслаўны санктуарый у Польшчы – прыбылі шматлікія паломнікі.Ва ўрачыстасьцях ўдзельнічае Сусветны праваслаўны патрыярх Канстантынопаля Барталамей.Сёлетнія ўрачыстасьці маюць асаблівы характар, паколькі яны супадаюць з 300-годдзем першых успамінаў пра цуды на Грабарцы. Урачыстасьці пачаліся ўчора а 17.30 паводле польскага часу прывітаньнем праваслаўных ерархаў ды ўсяночным набажэнствам Преображэння. Паломнікі маліліся на гары ўсю ноч.Сёння а 10.00 прайшла галоўная літургія, пасьля якой пасьвечаны новапабудаваны Дом паломніка.
Патрыярх Барталамей, які раней у Варшаве сустрэўся, між іншым, са старшынём Сэйму, пабыў на Падляшы і кансакраваў новую царквy ў Сямятычах.








All the contents on this site are copyrighted ©.