2010-08-19 12:18:25

Брусель. «Варта змагацца з беднасьцю, а не з беднымі»


Прэзідэнт Савета Біскупскіх Канфярэнцый Еўропы кардынал Пэтэр Эрде сказаў гэта на шостай Сустрэчы рэлігійных лідэраў з кіраўнікамі Еўрапейскага Саюза. Падчас сустрэчы каталіцкія прадстаўнікі падкрэслілі, што ў Еўразвязе прыкладна 85 млн. чалавек жывуць за рысай беднасці, у той час як пагрозліва растуць беспрацоўе і сацыяльная няроўнасць Сустрэча была прысвечана Еўрапейскаму Году барацьбы з беднасцю і грамадскай ізаляцыяй. «Трэба абараняць і зацвярджаць годнасць чалавечай асобы, асабліва той, якая вымушана жыць ва ўмовах галечы ", - сказаў у інтэрв'ю для Радыё Ватыкана кардынал Ердо, дадаючы, што гэтая сытуацыя ..." выклікае ў хрысціяніна іншае пытанне: чаго менавіта патрабуе канкрэтна гэтая чалавечая асоба? Таму што беднасць цалкам не можа быць паняццем, звязаным толькі з валоданнем матэрыяльнымі дабротамі. Яе нельга тлумачыць, адштурхоўваючыся ад наяўнасці грашэй у свеце свабоднага прадпраймальніцтва ". Далей кардынал адзначыў, што чалавек мае патрэбу чыстага паветра, прыдатнага для жыцця навакольнага асяроддзя, пітной вады, дома, чалавечых адносін, патрабуе не быць адкінутым у грамадстве. Такім чынам, беднасць тычыцца чалавека ў яе паўнаце і складанасці, а таму для яе вызначэння трэба зразумець, кім з'яўляецца чалавек. Адсюль вымяраць агульныя каштоўнасьці і неабходныя ўмовы мінімальнага дабрабыту, годнага і абавязковага для кожнага чалавека. «І ўсё гэта трэба для таго, каб далей сам чалавег здолеў перамагчы беднасць», - адзначыў Прэзідэнт Савета Біскупскіх Канферэнцый Еўропы. «Не варта ўтвараць вялікія сістэмы сацыяльнага забеспячэння, асабліва сёння, калі гэтыя сістэмы усё слабей функцыянуюць, - падкрэсліў кардынал Ердо. - Перш за ўсё патрэбная асабістая блізкасць з патрабуючымі на месцах. Такое стаўленне правільнае з боку адказных кіраўнікоў, якія павінны аказваць дапамогу, і вынікае з усведамлення таго, што Бог адлюстроўваецца ў асобе кожнага чалавека »,- падкрэсліў кард. Пэтэр Эрде .







All the contents on this site are copyrighted ©.