2010-08-18 17:41:07

Пінск. У мясцовай семінарыі прайшлі рэкалекцыі «Хатні Касцёл»


Y Міждыяцэзiяльнай вышэйшай духоўнай семiнарыi iмя св. Тамаша Аквiнскага ў Пінску адбылiся чарговыя рэкалекцыi супольнасцi «Хатнi Касцёл» руху «Святло — Жыццё». Духоўныя практыкаванні вяліся пад дэвiзам « Мацi Касцёла», мадэратарам быў кс. Эдуард Мiгай. Шэсць сем'яў з Мiнска, Маладзечна i Магiлёва перажывалi Аазiс Новага Жыцця III ступенi. Напрацягу пятнаццацi дзён удзельнiкi рэкалекцый крочылi па шляху, які вядзе да паглыблення ў хрысціянскія таямнiцы. Праз штодзённае будаванне малой супольнасцi яны здабывалi вопыт жыцця ў эклезiі. Разважанне над таямнiцамі Касцёла ў малiтоўным яднаннi з Маці Божай дапамагло ўдзельнiкам лепш разумець іх.
Падчас рэкалекцый сем’i мелi магчымасць наведаць Iванава, дзе памаліліся на месцы мучанiцкай смерцi св. Андрэя Баболi. У Лагiшыне, перад цудатворным абразом Мацi Божай - Каралевы Палесся, адбылося аднаўленне сужонскiх абяцанняў. А дзень супольнасцi ўдзельнiкi рэкалекцый адзначылі ў вёсцы Асавая. Catholic.By







All the contents on this site are copyrighted ©.