2010-08-16 09:19:04

Польскія дзеці адпачнуць у Грузіі


Улады Грузіі плянуюць дапамагчы польскім сем’ям, якія пацярпелі падчас паводкі ў траўні. Міністэрства замежных справаў у Тбілісі запрапанавала арганізаваць летні адпачынак для дзяцей зь сем’яў, найбольш закранутых вялікай вадой. Знаходжаньне польскіх школьнікаў у Грузіі будзе прафінансавана са сродкаў спэцыяльнай праграмы, рэалізаванай адміністрацыяй прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі. Дзеці змогуць адпачыць на адным з чарнаморскіх курортаў. Дыпляматы ў Тбілісі нагадваюць, што два гады таму падчас грузіна-расейскага ўзброенага канфлікту Польшча прыняла на адпачынак грузінскіх дзяцей. (R)







All the contents on this site are copyrighted ©.