2010-08-16 09:15:48

ЗамбІя. Сюды накіраваліся на місіі маладыя італьянскія католікі


Выхаванне, сустрэча, абмен, пазнаванне і хрысьціянскае ўзрастанне. Гэта прапануе місіянерскі вопыт у Замбіі, арганізаваны аддзелам «Missio» біскупскай Канферэнцыі Італіі для 25 маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 32 гадоў. Яны адправіліся ў Aфрыкy, прычым, у краіну, якая з'яўляецца адной з самых бедных у свеце, у пачатку месяца. Тут заходняя моладзь правядзе двa з паловай тыдня побач з місіянэрамі з Кангрэгацыі Айцоў Комбоніянаў. Сакратар моладзевага аддзелу "Missio» італьянскага епіскапату спадар Аляkсандр Дзаппала ў інтэрв'ю для радыё Ватыкана распавёў, што гэты місіянерскі вопыт павінен стаць для моладзі, перш за ўсё, этапам асабістага пазнавання, досведам, які можа вызваліць ад духоўных праблем і памагчы лепш зразумець саміх сябе. «Гэта не міжнародны валанцёрскіх лагер або праца, наш візіт з'яўляецца толькі наведваннем, каб пабыць там, дзе жыве мясцовы народ, каб паглядзець на жыццё з іх пункту гледжання» - сказаў ён. Вярнуўшыся ў Італію, моладзь пачне працаваць над праектам салідарнасці для дапамогі місіі, якую яны наведалі, а таксама дзяліцца вопытам , заахвочваючы суайчыннікаў-аднагодкаў адкрыць свае сэрцы на місіянерскаe вымярэнне Царквы.







All the contents on this site are copyrighted ©.