2010-08-13 10:41:35

Ватыкан-Францыя. Ад імя Папы Бенедыкта 16 яго дзяржсакратар накіраваў ліст-успамін аб фундатары Грамады з Тэзэ браце Рожэ з нагоды 5-годдзя ягонага загінення ад рук забойцы.


Сёлета таксама прыпадае 70-годдзе з моманту, калі 20 жніўня брат Ражэ прыйшоў на ўзгорак Тэзэ і заснаваў са сваімі паплечнікамі першую экуменічную малітоўную групу, ратуючы ад нацыстаў многія жыцці. Брат Ражэ загінуў 16 жніўня 2005 ад рук псіхічна хворай жанчыны падчас вячэрняй малітвы. Кардынал Тарчызіо Бэртонэ накіраваў ад імя Папы запэўніванні аб задушнай малітве новаму кіраўніку супольнасці брату Алаізу.У гэтую суботу 14 жніўня ў 20 гадзін адбудуцца цэлебраванні ў Тэзэ з нагоды двайнога мемарыяльнага моманту. "Яго святасць Бенедыкт 16 жадае запэўніць сваю духоўную блізкасць і сваё спалучэнне з братамі і сёстрамі грамады з Тэзэ ў вячэрняй малітве ў царкве Прымірэння ў Тэзэ.Хай сведчанне жывога экумэнізма ў святасьці,дадзеная братам Ражэ, натхняюць нас крочыць па шляху да адзінства. Нястомны сведка Евангелля, міру і прымірэння, ён быў піянерам і распачаў цяжкі шлях да адзінства ўсіх паслядоўнікаў Хрыста. Семьдзесят гадоў таму ён стварыў супольнасць, якая па-ранейшаму прыцягае тысячы маладых людзей з усяго свету ў пошуках сэнсу свайго жыцця, прымае іх у малітве і дае ім магчымасць выпрабаваць асабістыя адносіны з Богам. Папа хоча пажадаць, каб ваша супольнасць працягвала выпраменьваць яго харызму, асабліва сярод новых пакаленняў". — гаворыцца ў пасланні. «Святы Айцец моліцца аб Божым благаслаўленні як для братоў з супольнасці ў Тэзэ, так і для тых, якія разам з вамі імкнуцца да еднасці вучняў Хрыста, асабліва за маладых», — запэўнівае кардынал Бэртонэ.
Канстанцінопальскіі Сусветны Патрыярх Барталамей таксама даслаў сваю тэлеграму, назваўшы брата Ражэ "адной з галоўных фігур у хрысціянскіх стасунках ."З ім і яго братамі,- падкрэслівае Патрыярх Барталамей, - мястэчкаТэзэ стала" каардынацыйным цэнтрам", дзе можна паглыбіць веру і традыцыю павагі да іншых веравызнанняў."
Са свайго боку, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл нагадвае, што мільёны маладых праваслаўных людзей наведалі Тэзэ. Гэта пераканаўча сведчыць, што сёння Евангелле - Дабравешчанне аб Божай любові можа знайсці рэзананс у жывых сэрцах, калі не толькі прапаведуецца слова, але і жывецца ім ад першай асобы ".
Англіканскай арцыбіскуп Кентерберыйскі Роуэн Уільямс, называе брата Ражэ - доказам ўваскрэсення. "Смерць - гэта рэальнасць, і здаецца няма магутней за яе ў нашым свеце. Але жыццё і смерць такога чалавека, як брат Роджэр, паказвае нам, што смерць сапраўды была пераможаныя. Сёння імя Тэзэ з'яўляецца сімбалем свету і прымірэння. "








All the contents on this site are copyrighted ©.