2010-08-12 14:26:36

Ватыкан. Экс-прэзідэнт Папскай Рады "Pro Vita" арцыбіскуп Эліо Згречча пратэстуе супраць эксперыментаў з ужываннем чалавечых эмбрыёнаў.


ЗША сталі першай краінай у свеце, дзе дазволены медыцынскія тэсты над чалавекам з ужываннем стваловых клетак, узятых з чалавечых эмбрыёнаў. На першым этапе эксперыменты будуць адбывацца ў некалькіх даследчых цэнтрах над невялікай колькасцю пацыентаў, якія маюць цяжкія траўмы спіннога мозгу. Галоўнай задачай даследаванняў будзе праверыць бяспеку гэтых тэхналогій яшчэ перад тым, як высветлена іх ефектыўнасць. Многія эксперты ўжо выказаліся аб этычнай непрыймальнасці гэтага рашэння. Арцыбіскуп Эліо Згреччя ў інтэрв'ю для Радыё Ватыкана адзначыў: «Скарыстанне як прадукта чалавечага эмбрыёна заслугоўвае цалкам негатыўнай ацэнкі, і не толькі з боку каталіцкай этыкі, але і з боку кожнага, хто шануе чалавечы індывідуум, чалавечую асобу. Нягледзячы на розныя намаганні, навукоўцы ня здолелі абвергнуць праўду ў абвяшчэнні таго, што эмбрыён ужо з'яўляецца чалавечай істотай, гатовай развівацца ».
Ён распавёў, што ў выніку атрымання стваловых клетак для гэтых эксперыментаў гінуць мільёны эмбрыёнаў, а вынікі доследаў не апраўдваюць чаканняў, паколькі гэтыя клеткі маюць схільнасць нагадваць цэласны арганізм індывідуўма, а не “запчасткі” - асобныя тканіны або клеткі.” На пытанне журналіста пра тое, чаму, нягледзячы на вядомыя навуцы поспехі па прымяненні дарослых стваловых клетак, узятых, напрыклад, з пупавіны, ў далейшым аказваецца ціск з боку тых, хто лічыць гвалтоўным скарыстанне эмбрыёнаў, монсеньор Згреччя адказаў: "Даволі сказаць, якія прыводзяць рацыі для падахвочвання далей весці спробы. Здаецца, што гаворка ідзе аб адмысловым выкліку паспрабаваць нешта, што яшчэ не спасцігнута, а таксама жаданне ўжываць чалавечыя эмбрыёны, бо з прычыны штучнага апладнення іх шмат застаецца замарожаных. Такім чынам, гэты “азарт” спрабаваць, спадзяемся, зыходзіць з жадання атрымаць з гэтага матэрыялу сродак для лячэння людзей. Але, калі гэта ўсё да гэтага часу не дало вынікаў, незраземела, чаму працягваецца забойства чалавечых істот, што заслухоўвае асуджэння. Відавочна, што гэтыя спробы разыходзяцца з этычнай сумленнасцю. “







All the contents on this site are copyrighted ©.