2010-08-11 16:18:57

Увечары 10 жніўня 2010 г. у беларускіх мусульман, як і ў мусульман усяго свету, распачаўся святы месяц Рамадан.


Аб гэтым паведаміў муфцій Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі Абу-Бекір Шабановіч. З 11 жніўня і на працягу 29 дзён мусульманскія вернікі будуць захоўваць пост. Па словах муфція Абу-Бекіра Шабановіча, «пост — гэта не толькі час фізічнага ўстрымання, але ў першую чаргу ўстрымання духоўнага, ад няправільных спраў». Рамадан завершыцца 9 верасня трохдзённым святам Ураза-байрамам. «Любая ласка ў гэтым месяцы спасылаецца ад Найвышэйшага ў тысячы разоў больш, чым у іншым, таксама і грахі, учыненыя ў гэтым месяцы, перавышаюць учыненыя ў іншы час», — адзначыў муфцій Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі. У апошнія дні посту вернікі раздаюць ачышчальную міласціну. Catholic.by







All the contents on this site are copyrighted ©.