2010-08-07 14:42:45

У кастрычніку сёлета ў іспанскім горадзе Барселона будзе праходзіць чарговая міжнародная нарада- малітва за мір "Людзі і рэлігіі".


Гэтая акцыя, натхнёныя духам Ассізі і арганізаванай экуменічнай супольнасцю святога Эгідыя, прысвечана тэме "Разам ва ўмовах крызісу. Сям'я народаў – Божая Сям'я." "Сустрэча з'яўляецца адной з самых важных рэлігійных падзеяў у горадзе на працягу года, асабліва ў святле візіта Папы, намечанага на 7 лістапада, каб асвяціць храм Святога сямейства",- сказаў арцыбіскуп Барселоны, кардынал Луіс Марцінэс Сісташ." Ініцыятыва стаіць у ракурсе палітыкі супольнасці Сант Эджыдзіё: гэта павага да канкрэтнай асобы і да кожнай рэлігіі, каб усе разам маглі прасіць у Бога дар міра", -зазначыў арцыбіскуп Барселоны. "Сустрэча заклікана садзейнічаць прабачэнню і прымірэнню для супольнай барацьбы з гвалтам, расізмам, таталітарызмам і экстрэмізмам, якія парушаюць закон Бога і чалавека."








All the contents on this site are copyrighted ©.