2010-08-05 16:34:11

У Англіі ўсё больш людзей імкнуцца вянчацца ў храмах



Усё больш англійскіх пар жадаюць вянчацца ў храмах пасля больш чым 10 гадоў паніжэння цікавасці да гэтага. Пасля таго, як у 2009 г. Царква Англіі распачала кампанію пад назвай «Праект вянчанняў», колькасць царкоўных шлюбаў павялічылася ва ўсіх епархіях краіны, дзе стартаваў праект.
У 1995 г. парламент Вялікабрытаніі дазволіў парам вянчацца не толькі ў храмах, але і ў замках, гатэлях і маёнтках. У выніку за 10 гадоў колькасць такіх шлюбаў узрасла да 50 тысяч у год.








All the contents on this site are copyrighted ©.