2010-08-05 16:32:44

Каля 12 тысяч паломнікаў ад 5 да 8 жніўня збіраюцца ў горадзе Святога Якуба на Еўрапейскае паломніцтва маладых людзей.


Еўрапейская моладзевая пілігрымка ў гішпанскім свяцілішчы Сант'яга-дэ-Кампастэла прынятая на добрым гасцінным узроўні. Яна мае тэму:"Я сябра Госпада, як апосталЯкуб." Мерапрыемства арганізавана ў рамках Года Святога ў Сант'яга-дэ-Кампастэла. Крыж Дня моладзі ўжо прыбыў ў Санцьяга дэ Кампастэла тыдзень таму. Тут адбудзецца 14 малітоўных сходаў і літургій, 9 канфярэнцый. 17-ць палацаў прызначаны для тэатральных прадстаўленняў, мноства канцэртаў, 30 дыскусій пад кіраўніцтвам трох кардыналаў, 10-ці арцыбіскупаў з цэлага свету, 6 з іх - з самой Іспаніі. Лічбы не могуць даць выразнага эмацыянальнага ўяўлення аб высокім памеры падрыхтоўкі да Сусветнага дня моладзі ў Мадрыдзе ў жніўні 2011. Трыванне ў малітве і канчатковая Iмша будзе сёлета праходзіць пад старшынствам Прэзідэнта Папскай Рады па справах міранаў, Монс. Станіслава Рыльке. Біскупы прымуць удзел у круглым стале 7 жніўня пад назвай "Ад Сант'яга ў Мадрыд: '1989 -- 2011- SMD." На спецыяльнай выставе адлюстравана пастырская дзейнасць сярод моладзі. Кожную ноч на працягу трох паломніцкіх дзён касцёлы горада адкрыты да поўначы, каб дазволіць маладым людзям быць пры жаданні на поўнай адзіноце з Богам і святымі ў малітве, а таксама мець магчымсць атрымаць індульгенцыю года Святога Якуба. У іншых касцёлах горада, з выкарыстаннем Богапасвячання, арганізаваны сустрэчы пад назовам:" Любім ноч Эўхарыстыі".







All the contents on this site are copyrighted ©.