2010-08-05 16:33:40

Біскупскія Канферэнцыі Лацінскай Амерыкі заклікалі ўрады Калумбіі і Венесуэлы намагацца выйсці з крызісу .


Завяршыла працы дзевятае Пасяджэнне кіраўнікоў каталіцкіх СМІ, арганізаванае Саветам Біскупскіх канферэнцый Лацінскай Амерыкі. Нарада была праведзена ў балівійскім горадзе Кочабамба з удзелам дэлегатаў і экспертаў ад Канферэнцый біскупаў Эквадора, Калумбіі, Венесуэлы і Балівіі. "Прызнаючы наш ўклад у зносінах, мы далучаемся да заклікаў кіраўнікоў Касцёла, паклікаўшых ўрады Венесуэлы і Калумбіі захаваць мір і добрыя адносіны, характэрныя повязі братэрства паміж двума народамі. Канчатковы дакумент падкрэслівае неабходнасць "усіх вернікаў служыць місіі і ў падтрымку асабістай сустрэчы з Хрыстом, якая натхняе кожнага хрысціяніна.У выніковым дакуманце "Камунікацыйныя стратэгіі для садзейнічання больш шырокаму распаўсюджванню і разуменню Добрыя навіны", удзельнікі пішуць "пункт абапёры павінен быць у тым, што і Царква, і хрысціянства распаўсюджвае евангелізацыю, каб такім чынам зразумела тлумачыць неабходнасць любові і міласэрднасці." На нарадзе абмеркаваны прыктычныя пытанні аб вылучэнні стыпендый і аб аператыўным абмене інфармацыяй. Сярод асноўных аспектаў абмеркаванняў на нарадзе разглядаліся новыя магчымасці лічбавай эпохі, выкараненне праблем, якія перашкаджаюць своечасоваму прадстаўленню інфармацыі на глабальных узроўнях. Было пацверджана, што "сувязь і інфармаванасць набываюць вялікую каштоўнасць, паколькі перасякает дзяржаўныя межы і становяцца універсальным планетарным сродкам прадухілення канфліктаў." Цяпер усе намаганні кіраўнікоў лацінаамерыканскага Касцёлу напружаны з мэтай падтрымання міру і добрасуседскіх адносін між Венесуэлай і Калумбіяй, усе католікі закліканыя намагацца на ўсіх узроўнях да міру і усталявання перагаворнага клімату між ўладамі Калумбіі і Венесуэлы.







All the contents on this site are copyrighted ©.