2010-08-05 16:40:48

4 жніўня ў пансіянаце «Качча» ў Гомельскім раёне адкрыўся міжнародны з’езд пчаляроў.


Падобнае мерапрыемства праходзіць у Беларусі ўпершыню, арганізавана абласным грамадскім аб’яднаннем пчаляроў «Златамёд». Як паведаміў старшыня аб’яднання Сяргей Сабураў, з’езд сабраў каля 350 удзельнікаў з Беларусі, Казахстана, Латвіі, Расіі і Эстоніі.Асноўная мэта мерапрыемства — садзейнічанне ўсебаковаму развіццю пчалярства, павышэнню яго агульнай культуры, абмен вопытам, прапаганда перадавых метадаў пчалярства, абмеркаванне ролі і значэння пчол у павелічэнні ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур, павелічэнні харчовых рэсурсаў і захаванні дзікарослай фауны.У праграме з’езда, які будзе доўжыцца па 7 жніўня, — лекцыі і выступленні вучоных, пчаляроў, пчаліных ветэрынараў, медавараў, юрыстаў, кіраўнікоў профільных грамадскіх арганізацый, супрацоўнікаў рэдакцый спецыялізаваных СМІ.У рамках з’езда арганізаваныя конкурсы па тэматыцы пчалярства, прэзентацыі новых кніг, выданняў, фільмаў, фотаздымкаў рэкламных і прапагандысцкіх, а таксама заняткі па секцыях: тэхналогіі, пчолаінвентар, хваробы пчол, прадукты пчалярства.Прысутныя змогуць азнаёміцца з новымі сістэмамі вулляў, перадавымі тэхналогіямі пчалярства, навінкамі прадукцыі, у тым ліку пітнымі мёдамі. Будуць падведзеныя вынікі конкурсу на лепшую прадукцыю пчаляроў, а таксама арганізаваны гандаль інвентаром і прадукцыяй пчалярства.








All the contents on this site are copyrighted ©.