2010-08-04 13:32:24

Ватыкан. Бенедыкт ХVI спецыяльна прыляцеў на верталёце са сваёй летняй рэзідэнцыі ў Рым, каб сустрэцца з вернікамі на Агульнай аўдыенцыі.


Папа Рымскі заклікаў да "міжнароднай салідарнасці з насельніцтвам, што пакутуe ад стыхійных бедстваў." У першую чаргу прыпомніў Расію, ахопленую пажарамі.Tаксама сказаў аб сваім болю у сувязі з весткамі аб разбуральных паводках ў Пакістане і Афганістане. Бедствы прывялі да чалавечых ахвяраў і пакінулі мноства людзей без прытулку. Папа выказаў сваю духоўную блізкасць ўсім пацярпелым ад стыхіі і запэўніў аб малітве за ахвяры i народы гэтых краін, прыклікаўшы да міжнароднай салідарнасці ў нясенні дапамогі . RealAudioMP3
Папа Бэнэдыкт на агульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра ў Рыме звярнуўcя да 50 тысячам пілігрымаў, галоўным чынам - падлеткаў з Германіі. Большую частку аўдыторыі склалі маладыя каталікі - царкоўныя служкі (мiнiстранты) ва ўзросце ад 14 да 25 гадоў, якія прыбылі з 17 краін свету на свой традыцыйны злёт, які склікаецца раз на 4 гады. Асноўную катэхезу Папа сказаў на роднай нямецкай мове, але коратка паўтарыў яе ў 10 мовах. З 5-ці славянскіх мы выбралі зварот да украінскіх міністрантаў. RealAudioMP3
Распавёўшы аб гераізме мучаніка дзеля Еўхарыстыі, Папа павіншаваў дзяржсакратара Ватыкана Тарчізыё Бертоне, які мае імя першамучаніка - апякуна міністрантаў. RealAudioMP3
Тарцызі (іт.: San Tarsicio, нарадзіўся каля 250 г., у Тарсе,тады Рымская імпэрыя – загінуў прыбл.у 257 г., Рым, Рымская імпэрыя) – святы Каталіцкага Касцёла, мучанік часоў пераследаў хрысціян Цэзарам Децыям, быў пахаваны ў Катакомбах Рыма. З'яўляецца апякуном міністрантов і касцельнага руху «Каталіцкае Дзеянне». Яго імя і пакутніцтва вядома з эпітафіі рымскага папы Дамасия I, які кіраваў падпольнай хрысціянскай суполкай праз 100 гадоў пасля пакутніцкай смерці святога Тарцызія. З надпісу на магіле вядома, што падлетак выбраў смерць ад рук раззлаваных паганаў, чым аддаць ім Эўхарыстыю, якую ён нёс, атулены плашчом, да ўвязненых хрысціянаў. Тарцызій служыў рымскаму Папу Стэфану I. У 1939 годзе частка мошчаў святога Тарцызія была перанесена ў Рым у царкву Сан-Сільвестро-iн-Капіте, дзе захоўваецца да гэтага часу. У Парыжы ў музеі Орсе знаходзіцца мармуровая скульптура юнага мучаніка за веру і абаронцу Найсвяцейшага Сакрамэнту працы Аляксандра Фальг'ере (1868г.)
Каб і цяпер працягваць усё жыццё велікадушнае і вернае служэнне Касцёлу і дапамагаць святарам набліжаць свет да Бога, Бенедыкт XVI заахвоціў моладзь браць прыклад са святога Тарцызія. «Магчыма, ніхто з нас не жадае мучаніцтва, аднак Езус жадае ад нас вернасці ў добрых справах кожнага дня, у сведчанні Яго любові, якую мы праяўляем, ідучы ў касцёл і сустракаючы так многа сяброў, разам з якімі вучымся ўсё глыбей Яго пазнаваць», — адзначыў Папа. Таксама Святы Айцец заклікаў міністрантаў выконваць сваё служэнне з любоўю і вернасцю, прысвячаючы яго Пану. «Дапамагаючы вашым святарам у служэнні каля алтара, вы садзейнічаеце набліжэнню Езуса, спрыяеце Яго прысутнасці ў штодзённым жыцці, у Касцёле і ў кожным месцы», — дадаў Папа.







All the contents on this site are copyrighted ©.