2010-08-03 16:16:06

У Высокім адкрылі помнік ахвярам Галакосту


30 ліпеня ў мястэчку Высокае, што на Берасьцейшчыне, адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка ахвярам Галакосту. Гаворка ідзе пра больш за 3 тысячы габрэяў, якія былі забітыя фашыстамі ў мястэчку Высокае, а таксама ў канцлягеры Трэблінка ва ўсходняй Польшчы.
Гэта было маштабнае мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў беларускіх уладаў, а таксама дыпляматычных місіяў Ізраіля, Расеі й Польшчы, - тлумачыць старшыня Берасьцейскага таварыства габрэяў "Брыск" Барыс Брук.
Барыс Брук: Мы запрасілі Генэральнага консула Польшчы ў Берасьці, Генэральнага консула Расеі, пасла й першага сакратара пасольства Ізраіля ў Беларусі. Апрача таго, былі запрошаныя прадстаўнікі габрэйскіх арганізацыяў у Беларусі й прадстаўнікі абласных уладаў.
Старшыня Берасьцейскага таварыства габрэяў "Брыск" Барыс Брук адзначыў, што габрэйскія асяродзьдзі прыкладаюць вялікія намаганьні, каб увекавечыць памяць аб жудасных падзеях, якія здарыліся 65 гадоў таму.








All the contents on this site are copyrighted ©.