2010-08-03 15:50:26

Ватыкан. Прызначаны Сакратар Кангрэгацыі па справах Інстытуцый кансaкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця. Ім стаў ксёндз амерыканскага паходжання Джозэф Уільям Тобін


Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў новага кіраўніка ватыканскага ведамства і адначасова паднёс яго да годнасці арцыбіскупа. Яго Экселенцыя ксёндз Джозэф Уільям Тобін нарадзіўся ў Дэтройце (ЗША) 3-га мая 1952 г. Скончыў семінарыю рaдэмптарыстаў у штатах Вісконсін і Нью-Йорк, з’яўляецца бакалаўрам філасофіі, магістрам рэлігійнай адукацыі і тэалогіі.
Першыя законныя шлюбы склаў 5 жніўня 1973 г., а 1 чэрвеня 1978 г. прыняў святарскае пасвячэнне. Нёс святарскае паслугоўванне ў супольнасцях іспанамоўных эмігрантаў. Удзельнічаў у арганізацыі супольнасцяў, праводзіў рэкалекцыі для моладзі і дарослых, працу з касцёльнымі рухамі, працаваў у арцыдыяцэзіяльным Судзе. У 1991 г. быў абраны Капітулай Кангрэгацыі адказным за апостальства пакліканняў і фармацыю моладзі. З 1997 па 2009 гг. з’яўляўся Генералaм-настаяцелем Ордэна рaдэмптарыстаў (братоў Адкупіцеля). Валодае ангельскай, французскай, партугальскай, італьянскай, іспанскай мовамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.