2010-08-03 16:17:28

IV Міждыяцэзіяльная пілігрымка сем’яў адбудзецца ў Браславе


Камісія па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі шчыра запрашае ўсіх жадаючых на сустрэчу пад назвай «Шчасце чалавека- ў святасці сям'і». Сёлета, ужо ў чацвёрты раз, пілігрымка сем’яў Беларусі адбудзецца каля стопаў Маці Божай Валадаркі Азёраў 21 жніўня 2010 г., напярэдадні святкавання гадавіны каранацыі цудоўнага абраза
Сям’я — гэта не толькі людзі з якімі мы праводзім шмат часу, але перш за ўсё месца нашага сталення, там, дзе нас вучаць сапраўдным каштоўнасцям і жыццю ў любові. Але, на жаль, не пазбаўлена яна праблемаў, якія з кожным днём становяцца ўсё больш разнастайнымі і складанымі. Таму так важна хрысціянскім сем’ям даваць сведчанне ўласным жыццём, прыклад змагання з праблемамі і іх вырашэння. Важна быць разам, каб ведаць, што мы не адны. Пілігрымка семяў Беларусі да Божай Маці адбудзецца ўжо ў чацвёрты раз: спачатку сем’і прыняў Будслаў, пасля — Тракелі і Гудагай, сёлета сем’і чакае Маці Божая Браслаўская. Шчыра запрашаем усіх жадаючых — бацькоў, дзяцей, людзей самотных — да супольнай сустрэчы ў Браславе.








All the contents on this site are copyrighted ©.