Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі
і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. Аўтар
гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай
эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя
меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля.
Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі з другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты
наcтаўнік””, дзе аўтар разважае над эвангельскім апiсаньнем суда і асуджэння
Езуса, пераказаным у Эвангельлі ад Яна.
У параўнаньні з паведамленьнямі сінаптычных
аўтараў, апавяданьне эвангеліста Яна аб далейшых этапах суда, вынясеньні прысуда
і асуджэньні Езуса намнога падрабязней і больш даталёва, вось яно: «Тады Пілат
узяў Езуса і бічаваў яго. І жаўнеры, сплёўшы вянок з цярніны, узьдзелі яму на галаву
і апранулі яму чырвоны плашч і гаварылі: радуйся, Цар юдэйскі . і білі яго па твары.
Пілат ізноў выйшаў і сказаў ім: вось я выводжу яго да вас, каб вы ведалі, што я не
знаходжу ў ім ніякае віны. Тады выйшаў Езус у цярновым вянку й у чырвоным плашчу.
І сказау ім Пілат: вось чалавек ! џк пабачылі яго першасьвятары і слугі іх, дык пачалі
крычэць , кажучы: распні, распні яго! Пілат кажа ім: вазьміце яго і ўкрыжуйце яго
вы, бо я не знаходжу ў ім ніякае віны. Юдэі сказалі яму: мы маем закон і па закону
нашаму мусіць памерці, бо зрабіў сябе Сынам Божым. Пілат, пачуўшы гэтае слова, яшчэ
больш спужаўся, і ізноў увайшоў у прэторыю і сказаў Езусу: адкуль ТЫ ? Але Езус не
адказваў яму нічога. Пілат кажа яму: Ты мне не адказваеш? Ці не ведаеш, што магу
ўкрыжываць Цябе і магу звольніць Цябе? Езус адказаў: ты ня меў бы ніякае ўлады нада
мною, калі б Табе не было дадзена з вышыні, дзеля гэтага больш граху на тых, хто
прадаў мяне табе. З гэтага моманту Пілат намагаўся звольніць яго, Юдэі ж крычэлі,
кажучы: калі звольніш яго, ты ня сябр кесару, кожны, хто робіць сябе царом, вораг
кесара. Пілат, пачуўшы гэтае слова , вывеў вонкі Езуса і сеў на судовым пасадзе,
на месцы, шякое называлася літострон а да гэбрайску Габата. Была ж пятніца перад
Пасхай, і гадзіна шостая. І сказаў Пілат юдэям: вось цар ваш. Але яны закрычэлі:
вазьмі, вазьмі, укрыжуй Яго! Пілат кажа ім: як я распну Цара вашага? Першасьвятары
адказалі: няма ў нас цара, апрача кесара. Тады ён аддаў Яго на ўкрыжаваньне. і ўзялі
Езуса і павялі яго. І нясучы крыж свой, ён выйшаў на ўрочышча Чарапоў, што па гэбрайску
называлася Галгота, дзе і ўкрыжавалі яго і з ім двух другіх наабапал яго, а ў сярэдзіне
Езуса. Пілат жа і надпіс напісаў і паставіў на крыжу. Напісана было: Езус Назаранін,
цар Юдэйскі. Надпіс чыталі многія з юдэяў , бо месца, дзе быў укрыжаваны Езус, было
недалёка ад места, дый напісана было па гэбрайску , па -грэцку і па -лацінску. Старэйшыні
юдэйскія сказалі Пілату: не пішы : «Цар юдэйскі», але напішы, што ён сам казаў: «
Я цар юдэйскі». Пілат адказаў: што я напісаў, тое напісаў». Аб гэтым апавяданьні,
і нават аб многіх яго дэталях напісана мноства навуковых дасьледваньняў і артыкулаў,
не гаворачы ўжо аб старажытнай апакрыфічнай літаратуры, аўтары якой вельмі па-рознаму
разумелі, каментавалі і дапаўнялі яго. Нас жа цікавяць тыя элементы гэтага апавяданьня,
якія непасрэдна адносяцца да царскага тытула, які прысвойвалі ці якога пазбаўлялі
Езуса. Перш усяго паказальныя два тэксты, у каторых адлюстравалася пазіцыя Пілата
ў адносінах да Езуса як да Цара Юдэйскага. Першая сцэна – гэта тая, у якой над Езусам
зьдзекваліся і пагарджалі, увянчаўшы яго цярновым вянком і апрануўшы ў чырвоныя шаты
як цара. Другая сцэна, калі Пілат паказвае Езуса юдэям і хоча сьцьвердзіць, што
той – невіноўны, гаворачы: «Вось чалавек» і «Вось Цар ваш». Гэтая невіноўнасьць
асабліва ярка выяўлена ў першым выказваньні «Вось чалавек». Бо калі Пілат не лічыць
Езуса дасланым ад Бога Збаўцы і не дапускае думкі , што той можа быць абяцаным Месіяй
, а тым самым – царом Юдэйскім- новым Давідам, дык ён паказвае Езуса натоўпу як чалавека,
які ні для каго не можа явіць небясьпеку. Яго выгляд – няшчаснага бязсільнага чалавека
– можа выклікаць толькі спачуваньне, прычым нават у самых ярых яго супраціўнікау.
Без сумніву, у словах Пілата не было зьдзеку, а жорсткі рэалізм гэтай сцэны адначасова
сьведчыць аб яе гістарычнасьці.
Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі
польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у
імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных
разьдзелаў з гэтай кнігі.