2010-07-27 11:15:11

Патрыярх Кірыл: не «прэсаваць» і не выхоўваць моладзь, а знаходзіць з ёю агульную мову



У межах свайго візіту ва Украіну Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл падчас сустрэчы з духавенствам Днепрапятроўска заклікаў святароў адказна падыходзіць да місіянерскай працы сярод моладзі і імкнуцца знаходзіць агульную мову са сваёй маладой паствай.
«Я прашу вас ні ў якім разе не адштурхоўваць маладых людзей, не прэсаваць, як гэта часам бывае, — сказаў кіраўнік Рускай Праваслаўнай Царквы, словы якога перадае агенцтва «Интерфакс». — З’яўляецца малады чалавек, і яго, як у арміі, пачынаюць прэсаваць, выхоўваць, а потым ён раптам знікае». Па словах Патрыярха, моладзь павінна адчуваць любоў, якая сыходзіць ад Царквы.
«Неабходна знаходзіць асобую мову ў размове з маладымі людзьмі, асабліва з тымі, хто выхоўваўся ў неправаслаўных сем’ях», — падкрэсліў іерарх, дадаўшы, што «калі мы згубім гэтае пакаленне, мы згубім будучыню».
Катэгарычныя забароны, на думку Патрыярха, непрыдатныя. «Казаць маладому чалавеку „закрыйся“ немагчыма, гэта супраць яго прыроды. Гэта значыць выхаваць непаўнавартасную асобу», — адзначыў кіраўнік Рускай Царквы. Святарам, як падкрэсліў Патрыярх, трэба казаць так, каб «слова Царквы пакідала б больш моцнае ўражанне ў маладога чалавека,чым усё тое, што ён чуе з вуліцы».








All the contents on this site are copyrighted ©.