2010-07-27 11:14:00

Кардынал Тарчызіо Бэртонэ наведае Расію



У пачатку 2011 г. Дзяржсакратар Ватыкану кардынал Тарчызіо Бэртонэ наведае Расію. Візіт адбудзецца з той мэтай, каб «умацаваць сувязі з каталіцкай супольнасцю» краіны, а таксама «працягваць дыялог са свецкімі ўладамі і Маскоўскім Патрыярхатам».
Як адзначыў ватыканскі іерарх у размове з журналістамі, супрацоўніцтва Касцёла з Рускай Праваслаўнай Царквой павінна весці да таго, каб «Еўропа, па словах Яна Паўла ІІ, магла дыхаць абодвума лёгкімі».








All the contents on this site are copyrighted ©.