2010-07-26 13:12:19

Сант”яга дэ Кампастэла ( Гішпанія): галоўныя ўрачыстасці ў гонар Святога Апостала Якуба


У гэтым годзе ўспамін Патрона Гішпаніі меў асаблівы характар з прычыны Святога Году Сант”яга дэ Кампастэла. Ён адзначаецца тады, калі свята Апостала Якуба прыпадае ў нядзелю.
Урачыстасці ў гонар святога апекуна Гішпаніі пачаліся ўжо ў суботу вечарам 24-га ліпеня, а ў нядзелю 25-га ліпеня ўрачыстай Святой Імшы старшынстваваў арцыбіскуп Хуан Барыё. Па традыцыі, якая сягае 1643-га года, падчас Святога Году Якуба спецыяльную ахвяру ў імені ўсёй нацыі складае Апосталу кіраўнік Гішпаніі. Кароль Хуан Карлас папрасіў Святога Якуба, каб “прасвятляў палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя ўлады краіны, каб шчодра служылі агульнаму дабру, спрыялі ўмацаванню адзінства і ўзаемазразумення паміж усімі”. Акрамя таго ён папрасіў, каб Апостал дапамог выйсці, як мага хутчэй, Гішпаніі з эканамічнага крызісу, які прынёс “сур”ёзныя наступствы для мільёнаў асоб і іхнім сем”ям” ды асабліва для маладых людзей.
Арцыбіскуп Сант!яга дэ Кампастэля ў сваім казанні заклікаў вернікаў, каб былі сведкамі веры і надзеі: “Сёння хрысціянская супольнасць мусіць гаварыць аб надзеі, але таксама ёсць ведзена ў пустыню, каб мець магчымасць бачыць у чым мае свой давер”. Арцыбіскуп даручыў Святому Якубу паломніцтва Папы Бэнэдыкта 16 да гробу гэтага Святога, якое адбудзецца ў лістападзе гэтага года.








All the contents on this site are copyrighted ©.