2010-07-26 13:08:22

Багародзічная малітва “Анёл Панскі” ў нядзелю 25-га ліпеня


А поўдні гэтага дня Бэнэдыкт 16 сустрэўся ў сваёй летняй рэзыдэнцыі ў Кастэльгандольфо, якая ляжыць блізка Рыму, з вернікамі, якія прыбылі туды, каб супольна з ім адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваёй прамове да вернікаў Святы Айцец спаслаўся да Евангелля мінулае нядзелі, ў якім Езус вучыць сваіх вучняў маліцца. “Малітва “Ойча наш” гэта першыя словы Святога Пісання, якія мы навучаемся ад дзіцяці, і якія ўкараняюцца ў нашую памяць, суправаджаюць нас да апошняга ўздыху. Словы гэтыя з”яўляюцца заклікам ставаць што-раз больш Божымі дзяцьмі. -сказаў да вернікаў Бэнэдыкт 16. Святы Айцец засяродзіў сваю ўвагу ў прыватнасці на словах: “Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння і прабач нам нашыя грахі” ды “І Я вам кажу: прасіце і будзе вам дадзена; шукайце і знойдзеце; стукайце і адчыняць вам.”
RealAudioMP3
“Гэта не выкананне сваіх жаданняў, а хутчэй падтрыманне сяброўства з Богам, Які, як у Евангеллі сказана “дасць Духа Святога тым, што просяць у Яго”. Зазналі гэта ўжо старажытныя “айцы пустыні” і містыкі ўсіх часоў, якія праз малітву сталі сябрамі Бога, падобна Абрагаму, які ўпрошваў Бога, каб пашкадаваў групу праведных ад смерці з рук Садомы. Святая Тэрэза з Аквіліі,- сказаў далей Папа,- гэтым самым заахвочвала свае законныя сёстры: “Мы мусім прасіць Бога, каб вызваліў нас назаўсёды ад усялякіх небяспек і выратаваў ад усякага зла. Намагаймася трываць ў гэтай просьбе. Сколькі ж каштуе нам упрошваць так шмат, калі мы звяртаемся да Усемагутнага?”. Кожны раз, калі мы адгаворваем малітву “Ойча наш”, наш голас спалучаецца з голасам Касцёла, таму што той, хто моліцца, ніколі не ёсць сам. “Кожны павінен знайсці ў разнастайнасці і багацці хрысціянскай малітвы, якой Касцёл навучае, свой ўласны шлях, ўласны спосаб малітвы. Але гэтыя ўсе асабістыя дарогі ў канчатковым выніку абьядноўваюцца ў гэтай дарозе да Айца, Езуса Хрыста. Такім чынам,- сказаў на заканчэнне сваей прамовы Бэнэдыкт 16,- хай кожны ў шуканні ўласнага шляху дазволіць весці сябе не паводле сваіх ўласных схільнасцей, але паводле Духа Святога, які вядзе нас праз Хрыста да Айца”.
Пасля адгаварэння багародзічнае малітвы “Анёл Панскі” Папа памаліўся за ахвяры трагедыі ў Дуйзбургу, Нямеччына. Там 24-га ліпеня падчас свята музыкі “тэхна” загінула 19-ць чалавек і больш за 340-к былі параненыя.
RealAudioMP3
“Дарагія браты і сёстры, я прыняў з глыбокім смуткам вестку аб трагедыі да якой дайшло ў Дуйзбургу, якой ахвярамі сталі многія маладыя людзі. Я ўспамінаю ў малітве перад Панам забітых, параненых ды іхнія сем”і”,- сказаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.